• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.08.2018 | Крылы БНР

Хто стаяў ля штурвала БНР і чаму ўсё так выйшла?

Часцяком даводзіцца чуць, што БНР – ніякая не дзяржава, без адзінай прыкметы легітымнасці, якую ўзначальвалі людзі , што ўзяліся з пустэчы і ў пустэчу зніклі… Ці так было насамрэч? Адназначна не.

bnr_lidary

Юрыдычная аснова існавання БНР – гэта вынікі Усебеларускага з’езду 1917 года. Удзельнікі таго з’езду – гэта не толькі апантаная беларушчынай публіка, празаіка і паэты, але і эсэры з БСРГ, і дэлегаты яўрэйскіх грамадаў, і прадстаўнікі земстваў, што ажыццяўлялі ўладу на месцах і з нацыянальным рухам наогул ніяк не былі звязаныя. З’езд, як вядома, быў разагнаны бальшавікамі, хоць яго дэкларацыя і гучала “ў чырвоных тонах”… Бальшавікоў ідэалогія, відаць, мала цікавіла, затое цікавіла ўлада.

Пасля разгону з’езду яго дэлегаты збіраюцца ў Мінскім паравозным дэпо, каб працягнуць працу. Выканаўчы камітэт, абраны з’ездам, выдае першую ўстаўную грамату, другую… так паўстае Рада БНР.

Гэта была рэальная легітымная ўлада на працягу ўсяго 1918 года і толькі пасля вяртання ў сталіцу бальшавікоў пачала ператварацца ў… карпарацыю, заснаваную на ідэі незалежнасці Беларусі, што аб’яднала вакол сябе плойму людзей: лепшых, горшых, ідэалістаў, інтрыганаў, агентаў, герояў. З пераменным поспехам яна існуе і дагэтуль.

 

Луцкевіч vs Ластоўскі: хто каго?

Першы кіраўнік БНР – Антон Луцкевіч, ён жа ўзначальвае структуру і падчас перабывання Рады ў Горадні ў 1919-м. Луцкевіч, зыходзячы са зменлівай палітычнай сітуацыі, робіць стаўку на Пілсудскага, з якім сустракаецца некалькі разоў. Той дае абяцанні пра аўтаномію, Луцкевіч верыць. Але палякі наступаюць па ўсіх франтах, бяруць Вільню, Львоў, Мінск… Пасля ўваходу палякаў у беларускую сталіцу ў 1919-м Луцкевіч робіць чарговую спробу рэанімацыі БНР пад крылом польскага арла, але… тут ужо яму не вераць свае ж паплечнікі: палякі ўспрымаюцца зусім неадназначна.

Тут жа на сцэну выходзіць Вацлаў Ластоўскі. Ягоны канфлікт з Луцкевічам цягнецца з даўняга часу, яшчэ з працы ў “Нашай Ніве”. Для Луцкевіча Ластоўскі – неадукаваны невук, рамантык і мройнік. Дадаецца геапалітыка: Луцкевіч ставіць на палякаў, Ластоўскі – на літоўцаў. У кожнага з іх свая каманда і свае варыянты вырашэння пытанняў. Здараецца найгоршае: не маючы рэальнай улады, палітыкі сварацца, спрабуючы абаперціся на знешнія сілы, дзяржавы па суседстве…

Луцкевіч у выніку трапляе ў занятую палякамі Вільню і робіцца там “гуру” беларускага руху, Ластоўскі – тое ж самае, толькі ў літоўскім Коўне. А што з Радай БНР? На яе чале ўжо Аляксандр Цвікевіч, кампрамісная і пакуль не заплямленая рознымі саюзамі ды супрацамі фігура. Нарэшце ўсё добра і ўсе задаволеныя? Ды не…

 

Даверлівы Цвікевіч і “роспуск” БНР

Цвікевіча бярэ ў абарот каманда здольных і працавітых авантурыстаў, частка з якіх акажацца адкрытымі агентамі АГПУ: Якавюк, Галавінскі, Ульянаў… Іх задача – угаварыць і пераканаць, што БССР – новы беларускі дом, а БНР – гэта нецікава і неактуальна.

І яны здолелі. Цвікевіч верыць. Усе вераць ці… амаль усе. Вынікам угавораў стала Берлінская канферэнцыя ў кастрычніку 1925-га: Рада БНР спыніла сваё існаванне, адзіным цэнтрам адраджэння і дзяржавабудаўніцтва прызнаны савецкі Мінск. Неўзабаве Цвікевіч з сям’ёй пераязджае туды. Пераязджаюць таксама Ластоўскі, Заяц, Смоліч…

Сцяг БНР нечакана падымае Пятро Крэчэўскі, які не здаў свой мандат. Вакол яго неўзабаве збіраюцца эмігранты, што не паверылі казкам Якавюка і кампаніі. У Мінску з іх смяюцца, але ў гістарычнай перспектыве гэта смех мерцвякоў: “паверыўшыя” пажывуць ды папрацуюць яшчэ пэўны час, але ўсе скончаць аднолькава – куляй у патыліцу.

Пасля Крэчэўскага “грааль” нацыянальнай дзяржаўнасці пяройдзе да Васіля Захаркі, ад яго – да Міколы Абрамчыка і г.д. Гэта ўжо не столькі палітыка, колькі захаванне святыні, сімвалу і памяці. Старшыня Рады – гэта ўжо зусім не прэзідэнт і не канцлер, а хутчэй кіраўнік фірмы, зямляцтва або духоўнага ордэна.

 

Такія розныя “айцы” дзяржаваў…

Кім былі ўсе гэтыя людзі? Луцкевіч – збіральнік старажытнасцяў, публіцыст і настаўнік. Ластоўскі – філосаф, літаратар, аматар спадчыны продкаў і рамантык. Крэчэўскі – настаўнік, гісторык, банкаўскі службовец. Партрэт кожнага з іх можа быць розным у дробязях, але найчасцей падобны ў галоўным. Гэта людзі гуманітарнага складу, асветнікі, не палітыкі.

А як было ў суседзяў, што стваралі дзяржавы на аскепках Расійскай імперыі? Баявік і вайсковец Пілсудскі, арыстакрат і вайсковец Скарападскі, аграном Ульманіс, вайсковец Манэргейм… Усе яны – людзі іншага складу, часам аўтарытарныя і жорсткія. Дзяржавы, якія яны стваралі, былі далёкімі ад дэмакратычных ідэалаў. Але і шансаў на поспех яны мелі нашмат болей, чым пастаральна-рамантычныя фантазіі на тэму дзяржавабудаўніцтва ўчорашніх настаўнікаў і асветнікаў, што пайшлі ў палітыку на хвалі імклівых зменаў.

 

Шанец Балаховіча

Ці былі такія людзі ў Беларусі на той момант? Так. Напрыклад, арыстакрат і моцны гаспадар Раман Скірмунт, які думаў пра эканоміку больш, чым пра кнігі па-беларуску. Магчыма, Кастусь Езавітаў, вайсковец, здольны дамаўляцца і шукаць нетрывіяльныя варыянты вырашэння праблемаў, які, на жаль, заўжды быў у БНР на другіх і трэціх ролях. Ну і, канечне, Станіслаў Булак-Балаховіч.

Балаховіч – 100-працэнтны вайсковец. Прэм’ерам ягонай дзяржавы ў выпадку поспеху стаў бы Павел Аляксюк, авантурыст практычнага складу і прыхільнік беларушчыны, які падарожнічаў у абозе генерала ў тым ліку падчас Палескага паходу ў 1920-м. Калі б Балаховіч павярнуў з Мазыра на Мінск, а не меў амбіцыяў далей рухацца ў Расію, магчыма, усё атрымалася б і мы мелі б Рэспубліку Беларусь яшчэ ў 1920-м.

Можна пафантазіраваць і ўявіць, што гэта была б за дзяржава. Балаховіч – прэзідэнт, Аляксюк – прэм’ер, большасць пасадаў размеркаваная сярод “белых” афіцэраў, саслужыўцаў “бацькі”. Жорсткая аўтарытарная дзяржава, заціснутая паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, заўжды гатовая да вайны, куды няспынна заходзяць дыверсійныя групы з усходу і захаду… Тым не менш гэта быў бы феномен, разам з якім мы маглі б перажыць многія праблемы росту і сталення нацыі яшчэ тады, у 1920-я – 1930-я, а Балаховіч сёння лічыўся б супярэчлівым, неадназначным, але сапраўдным бацькам беларускай дзяржаўнасці.

Алесь Кіркевіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайм-мэнэджменту,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў

Голда Мэір – першая ў свеце жанчына на пасадзе міністра замежных спраў і адна з першых жанчын, якая ўзначаліла ўрад. «Салідарнасць»...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя Асоба

А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр у Гродне зусім нечакана — у той самы час, калі ў свеце...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе

Адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры адбудзецца 5 кастрычніка ў пражскай галерэі BESEDER. Гэта выстава...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі
    Гісторыя Асоба
    Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў
    Грамадства Гісторыя Асоба
    А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе
    Кіно
    Ад «Анімаёўкі» да «Евразия.Doc». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі
    Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску
    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР

Афіша

  • 05.10 — 09.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

  • 05.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 05.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 05.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 05.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 05.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 05.10 — 06.10Канцэрты Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Вільні
  • 05.10 — 09.11ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип