– Я паразважыў над тым, як у часы інтэрнэту свецкі каталік мусіць крычаць на гарадской плошчы, і не надумаў лепшага, чым каротка выказацца са старонак свецкага інтэрнэт-выдання, – піша Антон Францішак Брыль.

Меней чым праз месяц споўніцца пяць год са дня смерці Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка – а значыцца, стане магчымым адкрыццё беатыфікацыйнага працэсу. Пытанне таго, ці будзе кардынал Казімір праслаўлены як блаславёны альбо святы, – у руках Божых, як і заўсёды. Але першы этап, прызнанне гераічных цнотаў, давераны людзям. І мне здаецца, што ў дачыненні да кардынала Казіміра гэта заслужаны паклон, у якім мы не мусім яму адмовіць. Шаноўныя свецкія, хто згодны, узвышайце свае галасы. Шаноўныя біскупы, калі той жа думкі і вы – то не марудзьце даўжэй патрэбнага.