• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.09.2023 | Кіно

Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвяшчае пачатак другой эдыцыі і прымае заяўкі

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» распачынае сваю другую эдыцыю і з 14 верасня да 14 кастрычніка прымае заяўкі. Беларускія кінематаграфісты, якія выпусцілі фільмы ў 2021 і 2022 гадах, могуць прэтэндаваць на перамогу ў 13 катэгорыях.


Намінантамі на «Чырвоны верас’24» могуць стаць каротка- і поўнаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы ды іх аўтары. Да ўдзелу прымаецца незалежнае кіно, створанае без удзелу дзяржаўных сродкаў рэжымаў Беларусі ці Расеі.

chyrvony-vieras.jpg

Арганізатарамі другой прэміі «Чырвоны верас» выступае каманда кінакрытыкаў на чале з Ірэнаю Кацяловіч і Тарасам Тарналіцкім.

«Мы бачым стваральны патэнцыял незалежнага кіно і сваёй прэміяй хочам падкрэсліць яго здольнасціды яго важнасць, — адзначае каманда. — Сучасныя аўтары адыгрываюць і будуць адыгрываць сваю ролюў фіксацыі ды пражыванні нашых ліхіх часоў. Кінакрытыкі ўручаюць узнагароды на найбуйнейшых еўрапейскіх кінафестывалях, іхнае экспертнае меркаванне стаіць за шэрагам вядомых прэміяў, і мыспадзяёмся, што „Чырвоны верас“ станецца тою нацыянальнай узнагародай, якая будзе адсочваць развіццё беларускага кіно і ствараць яго кантэкст. Магчыма, для кагосьці прэмія акажацца дадатковым стымулам заставацца ў прафесіі, нягледзячы на складанасці».

Першы «Чырвоны верас» прайшоў у 2021–2022 гадах — адным са штуршкоў да яе заснавання сталабрутальнае выцісканне незалежнай культуры з Беларусі, якое лукашэнкаўскі рэжым распачаў у адказ намасавыя пратэсты. Узнагарода закліканая адзначаць найлепшыя дасягненні ў сферы беларускага кіно — кіно, якое ствараюць беларусы паводле грамадзянства альбо нацыянальнасці ў краіне і за яе межамі.

У журы другога «Чырвонага верасу» ўвайшлі 7 экспертаў і 9 экспертак, сярод якіх — кінакрытык Ульяна Будзік, кінааналітык Максім Жбанкоў, арт-менеджарка Ліна Мядзведзева, фестывальны арганізатар Ігар Сукманаў, аўтарка выдання Backstage Алена Сойка, кінакрытык Ганна Яфрэменка, даследніца кіно Альміра Усманава, а таксама сузаснавальнікі прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. Частка экспертаў застаецца ананімнаю.

Журы вызначыць «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм», «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм», «Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм», «Найлепшы анімацыйны фільм», «Найлепшага(ую) рэжысёра(ку)», «Найлепшага актора», «Найлепшую акторку», «Найлепшую працу аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Адкрыццё года».

Падаць заяўку на прэмію можна з 14 верасня да 14 кастрычніка на сайце прэміі. Вынікі другога «Чырвонага верасу» будуць падведзеныя ў лютым 2024 года.

Паводле прэс-рэлізу

Чытайце яшчэ: Дакументальны фільм беларускіх рэжысёраў вылучаны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип