Кіно для тых, хто здольны разважаць пакажуць у Гомелі

13.02.2012 Афіша

ГМКГА “Талака” і грамадская арганізацыя Белфільм шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку. Вас чакаюць кінастужкі “Крывавы след” і “Тры кіламетры да неба“.

Калі: 15 лютага (серада) а 15.00
Дзе: г. Гомель, Славянская бібліятэка (вул. Ланге. 17 , II паверх, пакой № 203).

Яўген Меркіс, старшыня ГМКГА “Талака”:
“На вялікі жаль у нашым горадзе ня так часта здараюцца паказы і прагляды неардынарнага кіно, асабліва дакументальнага. Часцей за ўсё гэта або класіка кіно, або арт-хаўс. Таму нам хацелася б даць гамельчукам магчымасць азнаёміцца з сучаснай кінадакументалістыкай і паразважаць над тымі тэмамі, якія яна ўздымае”.

кадр з к/ф “Тры кіламетры да неба”

Даведка:
“Крывавы след” – дакументальная стужка пра працу і прыгоды ваеннага фота- і відэажурналіста Роберта Кінга ў Югаславіі, Чачні і Іраку. Погляд на вайну праз прызму фотаздымача які не пакіне нікога абыякавым. Па прызнанні шматлікіх экспертаў “Крывавы след” – самае шчырае кіно пра ваенную журналістыку. Рэжысёр – Рычард Янг.

“Тры кіламетры да неба” – беларуская стужка якая апавядае пра штодзённую мужнасць, сапраўднае каханне і веру ў лепшае маладой беларускай сям’і. Сацыяльнае кіно пра мары. Рэжысёр – Вольга Дашук.

Асацыяцыя “BelFilm” ставіць перад сабой мэту папулярызацыі якаснага дакумэнтальнага кіно. Слоган ініцыятывы – “Кіно для тых, хто здольны разважаць”.

Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны WWW.NASHKRAJ.INFO