• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.05.2022 | Культура

Іван Кірчук у Ноч музеяў прадставіў адметныя монаспектаклі

Фалькларыст, адметны артыст і пісьменнік Іван Кірчук днямі прэзентава ў мінскай «Акадэмкнізе» новае выданне «Кветка Перуна» — плён працы яго як навукоўца, выкладчыка, супрацоўніка Інстытута культуры Беларусі. Гэты ж каларытнай знешнасці чалавек, шчодра ўпрыгожаны талентамі, у росквіце гадоў і сіл (у 63-гадовага Івана Іванавіча малодшаму сыну Лаўру два годзікі) у старадаўняй Лошыцкай сядзібе зладзіў для ўсіх ахвочых у Ноч музеяў два монаспектаклі, паведамляе «Звязда».


kirchasuk01.jpg
Іван Кірчук расказвае пра сакрэты беларускага вяселля. Пры тым грае на розных інструментах, спявае, паказвае інтэрмедыі з лялькамі.

Усе імпрэзы праходзілі на гэты раз у мінскай Лошыцы пад дэвізам «У віры традыцый». На паддашку сядзібнага дома (дзе месціцца выстава «Скарбонка памяці») Іван Кірчук паказваў днём «творчы тэт-а-тэт „Пра сакрэты беларускага вяселля“». А пазней, ужо ўночы, працавала яго ж «Майстэрня музыкі „Карагод жыцця“» — па сутнасці, гэта паказаны раней на розных сцэнічных пляцоўках, у тым ліку і ў Беларускай дзяржфілармоніі (2019), монаспектакль «Дарожка мая». Неяк Іван Кірчук прызнаўся, што матэрыялы да сцэнара збіраў гадоў дзесяць, і здолеў скампанаваць усё ў сцэнічную дзею. Аснова яе —песні з яго ж сольнага альбома «Спадчына загінуўшых вёсак». Выкарыстоўваў спадар Іван і акадэмічныя архівы, унікальныя радыёзапісы, што ўвабралі ў сябе народны досвед пра поры года, асноўныя стыхіі, глыбінны сэнс народных святаў, знакавых падзей на жыццёвых дарожках беларусаў. Гучала ў спектаклі можа з 40 песень, і граў музыка больш чым на 30-ці народных інструментах.

Абедзве дзеі, што прадставіў Іван Кірчук, — унікальныя. У «Вясельнай» аповеды пра глыбокія, патаемныя сэнсы беларускіх народных звычаяў, абрадаў і традыцый лёгка дапаўняюцца ігрой на розных і незвычайных інструментах, спевамі. Ды так арганічна ўсё спалучана, паяднана — дзіву даешся! І вобраз сівабародага, доўгавалосага фалькларыста, што віртуозна выконвае сінкрэтычную ролю і мудрага ведуна-чарадзея, і гусляра-спевака, і дудара — усіх заваражыў. Дарослыя і дзеці акунуліся «у вір традыцый»! А дзіва ў чым? Што высокае мастацтва шчодра працінае жывымі токамі-гукамі фалькларыстычную навуку. І навука — веда! — нібы замешваецца на нашых вачах як цеста ў дзежцы (а дзежка ж ёсць на сцэне ў дзеі «пра вяселле»), цудоўным караваем падыходзіць на дражджах традыцый продкаў. Ды потым і нібы выпякаецца на нашых вачах чарадзеем з ліраю, акарынаю, гуслямі, жалейкамі, гармонікам... Толькі спажывай чарадзейны каравай ведаў, прыгожых вобразаў і гукаў — сабе на карысць ды ў радасць.

kirchasuk02.jpg

Амаль 40 гадоў займаецца Іван Іванавіч беларускім фальклорам. З матэрыялаў, назбіраных у экспедыцыях па Бацькаўшчыне, і сінтэзаваліся монаспектаклі. Да таго ж ён добра вядомы аматарам спеваў і музыкі як кіраўнік музычных гуртоў «Дзіва» ды Тройца", якія паўдзельнічалі ў больш чым сотні розных фестываляў па ўсім свеце.

kirchasuk03.jpg

Атмасферу Ночы музеяў у Лошыцкай сядзібе цудоўна дапаўнялі і пахі-водары яблыневых садоў: яны стаяць у поўнай, позняй сёлета квецені. Яшчэ не асыпаліся кусты чаромхі, зацвітае бэз. А яшчэ спевы птушак... Проста райская мясціна! І хоць Ноч музеяў закончылася, але ж прыемныя ўспаміны пра яе — засталіся.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Пра вынікі суда над музыкай паведаміў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. 30 чэрвеня ў Полацку...

valiancina_shauchenka
Замежжа Беларусы свету

У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў

Экспертная камісія па новых назвах вуліц зрабіла такі выбар падчас працэсу дэрусіфікацыі і дэкамунізацыі кіеўскіх вуліц. ...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Вакалістцы гурта «Варган» Ксеніі Глот прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту
    Замежжа Беларусы свету
    У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    Мастацтва
    Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк
    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM