Рэчыца, Калінкавічы, Рудабелка, Чырвоны Кастрычнік, Рагачоў – гэтыя і іншыя гарады прэзэнтуюць 17 мая ў Гомелі крэатыўныя ідэі на Кірмашы праектаў.
У красавіку кампанія “Будзьма Беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання СІМПА абвясцілі Кірмаш праектаў для Гомеля і Гомельскага рэгіёна. Збор завершаны, і ў кошыку Кірмаша ёсць цікавыя і вартыя задумы. Публічная прэзентацыя іх адбудзецца 17 мая ў Гомелі. Запрашаюцца ўсе ахвочыя, зацікаўленыя ў жыцці Гомеля і рэгіёна, дасведчаныя ў рэалізацыі сваіх ідэй, каб разам абмеркаваць і прагаласаваць за ўпадабаныя і важныя задумы.
Падчас прэзентацыі аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі.Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.
Калі Вы мяркуеце, што жыццё ў вашым горадзе недастаткова цікавае;
калі Вы маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго;
калі Вы хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі – актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,
прыходзьце 17 мая на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў” ў арт-прастору “Каўчэг”, якая знаходзіцца па адрасе: праспект Перамогі, 2а, другі паверх. Пачатак у 16:00.
Уваход вольны!
Як знайсці памяшканне:
Даведкі: (44) 795-01-88, Яўгенія Стрыжак, каардынатар “Будзьмы” на Гомельшчыне