Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Ці можа беларускі пісьменнік быць ідэйным камуністам ды плакаць па смерці Сталіна? Наколькі шчыра Аляксей Карпюк ва ўсё гэта верыў і чаму? Сяброўства з Быкавым — сапраўды ці «па заданні»? Што стала кропкай незвароту ды — як адпомсцілі пісьменніку Кампартыя і КДБ?
Пра Аляксея Карпюка і яго твор-запавет «Развітанне з ілюзіямі» — у нашым відэа.