• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.03.2018 | Cult Fiction

Клуб умоўнага адзінства. Ці варта “беларусізаваць” Алексіевіч?

“Слухайце, файная кніжка атрымалася!” – гэта малады прагрэсіўны пісьменнік засвоіў мой “No Style”. – “Тэлефаную калегу, кажу: “Пачытай! Гэта пра нас!” А той: “Не хачу. Бо – на расейскай…”

Я маўчу: што тут скажаш? Падваенне асобы – не пра Мінск/Менск, а пра дэманстратыўны выбар культурнай прапіскі. Пра горкі смак маральнай перавагі напалам з пачуццём адвечнай пакрыўджанасці. Свядома абраны статус культурнай меншасці прызначае сваіх носьбітаў існаваць у фармаце перманентнай нязгоды з расейскамоўным кантэкстам. І спрабаваць яго змяніць пашырэннем сваёй прысутнасці.

Асабістага рэсурсу тут відавочна не стае. Таму ў клуб роднай мовы запрашаюць замежных гульцоў: Сяргея Жадана і Джэймса Джойса, Льюіса Кэрала з Кенам Кізі, Балеслава Пруса ды Конан-Дойла. Але самае цікавае – перафарбоўваць у правільны колер суайчыннікаў.

Здаецца, першым быў адраджэнскі канцэптуаліст Артур Клінаў: ягоную “Малую падарожную кніжку па Горадзе Сонца” даводзіў да прыймальнай якасьці беларускамоўнасці добры хаўрус зорных рэдактараў ды перакладчыкаў. “Супольны праект “Клінаў – літаратар” – жартавалі дасведчаныя.

Багемная нацыянал-партызанка ўзору 1990-х прабівалася ў лепшае заўтра брыгадай. Сваіх не кідалі. Нягеглых падцягвалі, недадуманае дапісвалі, недаробленае дараблялі. Стваралі агульнае поле сэнсаў – міфалогію новай культуры.

Крызіс адраджэнска-партызанскай легенды падмяніў гісторыі агульнай справы сцэнарамі асабістага прасоўвання. Партызанка разляцелася па прэзентацыях ды фуршэтах. Замест барацьбітаў прыйшлі самарэкламшчыкі, абазнаныя ў медыя-стратэгіях ды тэхналогіях хуткіх продажаў.

Перафарбоўку другога ўзроўню – беларускамоўны цюнінг “маднявага” менскага хіпсцера – лепш за ўсіх засвоіў Віктар Марціновіч, зрабіўшы з шматмоўя сапраўдны поп-атракцыён: адны шукаюць яго на расейскай, другія – шануюць на беларускай, трэція чакаюць, на якой мове ён напіша новы раман. Але варта параўнаць расейскую тэкстоўку Марціновіча з беларускім рэміксам ад ягонага сталага перакладчыка Віталя Рыжкова, каб зразумець, хто тут насамрэч адказны за стыль і драйв.

Трэці ўзровень – серыйны прадукт. Вылучэнне пару год таму на прэмію “Дэбют” бадзёрага цыклу рэпартажаў “Рома едзе”. З нечаканым для журы адкрыццем, што аўтар (нібыта) беларускамоўнага твору Рома Сьвечнікаў… ані слоўка не можа па-беларуску. Чувака проста рабілі “правільна”. Згодна з попытам. Але трошкі пралічыліся.

Найноўшы кейс – выданне збору твораў Святланы Алексіевіч на беларускай – спалучае ўсе тры падыходы пад агульнай шыльдай “далучэнне набелісткі да нашае справы”.

Уражвае рэжысура падзеі: патрыятычны легалайз сусветна вядомай аўтаркі адбываецца праз пераклад (ледзь не напісаў “пераказ”) яе тэкстаў легітымнымі героямі беларушчыны – Валянцінам Акудовічам, Сяргеем Дубаўцом, Андрэем Хадановічам, Уладзімерам Арловым, Барысам Пятровічам.

Яны файныя. Яна набелістка. Узорны мікс.

Спрацоўвае не смак зместу (наўрад ці хто чакае ад “беларускай” Алексіевіч чагосці прынцыпова новага) і не якасць арыгінальнага тэксту (які папраўляць смешна, а пагаршаць бессэнсоўна), а шарм прысутных. Магія імёнаў ды ціск аўтарытэтаў. Эфект супольнай фоткі “на памяць” – з распаўсюдам абмежаваным накладам. Эксклюзіў. Бачыш, яшчэ і ў драўляным боксе.

Вабіць вока суцэльная дэкаратыўнасць праекту. Раней так гуляўся прадусар Сяргей Будкін: па ягонай замове калісьці той Хадановіч пераклаў між іншым й песеньку маскоўскага “Мумій Троля”. Лагуценка старанна адспяваў па-беларуску. І што? І нічога. Усё засталося як было. Бо атрымаўся не крок, а жэст.

Цяпер маем тое самае: публічны рытуал узаемнай лаяльнасці. Алексіевіч не супраць беларускай версіі сваіх кніжак. Беларускамоўныя інтэлектуалы не супраць расейскамоўнай набелісткі. І нават агучаць яе для свядомых. І што? І ўсё.

Мы незаўважна – але неадваротна – сыходзім у сітуацыю сімвалічнага спажывання культурных тэкстаў. Калі спрацоўвае не якасць, а статус. Не “прага праўды”, а пазначэнне пазіцыі. Згода аўтара на сваю ўмоўную “беларусізацыю” – і здольнасць выдаўца выставіць яе на продаж. Плюс жаданне масоўкі далучыцца да гэтага шоў.

І тут можна колькі заўгодна сцвярджаць, што беларускасць – не лінгвістычная прыналежнасць, а спосаб мыслення і стан свядомасці. Што смешна ўкладацца ў пераклады з рускай, калі адукацыя і ТБ скрозь расейскамоўныя, а маскоўскія выданні Алексіевіч – у кожнай краме.

Што, зрэшты, чытаць на расейскай – нармальна. Як і на украінскай. Польскай. Ці ангельскай.

Але гэта ўсё – не пра спадарыню Святлану і яе гераічных выдаўцоў. Гэта пра траўматычную самадастатковасць і сімвалічны кайф.

Ахвяраваў рубель на бел-чырвона-белае пяцікніжжа – і хадзі шчаслівы. Нобель наш. Дакладна. Мы ж праплацілі.

 

Максім Жбанкоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип