Клюбная вечарына Алеся Камоцкага 15 верасня

15.09.2010 Музыка

kamocki

Алесь Камоцкі адкрывае сезон гэтым разам ня так, як рабіў гэта апошнія гады.
Першы канцэрт сезону плануецца бяз звыклага складу музыкаў і не ў канцэртнай ці тэатральнай зале. Ён адбудзецца ў кавярні “ЛІСІНАЯ НАРА”.
Таму што насьпела патрэба ў больш шчыльным кантакце з гледачамі, з тым, каб абмеркаваць новыя песьні, параіцца пра форму выданьня чарговага альбому, пратэсціць старыя песьні на прадмет іх сумяшчальнасьці з рознымі напоямі і г.д.
“Лiсiная нара”, Каліноўскага, 32
Пачатак: 19.00
Уваход: 20 тыс.руб.
Заказваць месцы ды столікі: 6 203 201 (velcom)