Выйшла кніга Валянціны Аксак "Трэці Эдэм". Гэта самая распусная, але і самая цнатлівая кніга паэткі

У бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла новая кніга паэткі Валянціны Аксак пад назвай «Трэці Эдэм».


243196486_3142301872715778_531413113942954630_n.jpg

Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе «Трэцім Эдэме» гібее разбэшчанасць першага, сохне пыхлівасць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.

Верш з кнігі

Малодзіва лілеяў

халадзее ўвечар,

і ўжо не зразумець,

ці шэрань ранішняя

цяпло пялёсткаў загасіла

ці выпіла яго

паўдзённая сухмень

тваіх шурпатых вуснаў.

Купіць кнігу можна ў Акадэмкнізе, Светачы, Ведах і Цэнтральнай кнігарні.

Замовіць з дастаўкай па Мінску і дасылкай па Беларусі і па свеце ў інтэрнэт-кнігарнях: Knihi.by і Тэхналогія.