У выдавецтве «Медыял» выйшла кніга «Таямніцы Старога Менска».
Паведамляецца, што ў выданні «даступна і захапляльна» апавядаецца пра ўзнікненне Менска на Менцы і час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Аналізуюцца вынікі раскопак з 1954 па 2024 год. Наглядна паказваюцца самыя важныя знаходкі, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука.
Падрабязна апавядаецца пра раскопкі 2023 — 2024 гадоў, калі былі адкрытыя велічныя дубовыя сцены 997 года і фактычна атрыманая новая дата заснавання горада.
Выкарыстана больш за 200 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
У кнізе ад выдавецтва «Медыял» 96 старонак.