Чаму гэтай кнігі баяліся дзеці і дарослыя? «Заклятыя Скарбы»

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaleńnie viepruka»

Чаму гэтая кніга перапужала беларусаў у 1990-я? Што стала з аўтарам вусцішных малюнкаў? Чэрці, ваўкалакі, чараўнікі, начніцы, Змей і Хут — адкуль яны ўзяліся? Чаму у беларускіх казках усё круціцца вакол заклятых скарбаў? Дзе тут фэнтэзі, а дзе — этнаграфія, гісторыя ды псіхалогія? Сакрэт поспеху (ці антыпоспеху) кнігі «Заклятыя Скарбы» — у нашым відэа.