Кніганошы – патрыятычная кантрабанда. Як Літва змагалася з русіфікацыяй, распавядаем ў новым выпуску відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


1 (17).png

Як абыходзіць забароны на выданне кніг на роднай мове? Ці можа кантрабанда быць патрыятычнай? Навошта цягаць праз мяжу ляснымі сцежкамі кнігі? Як “кніганошы” стварылі фундамент нацыянальнага руху і сталі супергероямі? Незвычайная гісторыя барацьбы Літвы з русіфікацыяй.

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.