Кнігарню «Асвета» ў Магілёве асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 ліпеня разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) супраць кнігарні «Асвета».


XXXL.jpg

На дадзены момант вырак невядомы.

Нагадаем, сёлета ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса «Беларусь на раздарожжы», выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» і кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Таксама неаднаразова з’яўляліся звесткі пра забарону ў Беларусі антыўтапічнага рамана «1984» Джорджа Оруэла.