Кнігу пра Алеся Бяляцкага можна набыць на Allegro (з дастаўкай у цэлы шэраг краінаў Еўропы!)

Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.

1.png


У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ.

Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог з ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасць сказаць яму «дзякуй». Гэта нашае яму «Жыве Беларусь!», пракрычанае з-за сценаў турмы, на якое мы пачуем нязменны адказ «Жыве!» — цвёрды, са спакойнай і ўпэўненай усмешкай. 

Набыць кнігу можна на Allegro (з дастаўкай у цэлы шэраг краінаў Еўропы). 

Да ўсіх замоваў, зробленых ад сёння і да 25 сакавіка, у якасці падарунка будзе далучаная адна налепка.