Кніга году – “Маё невымаўля” Насты Кудасавай

10 сакавіка ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі. “Кнігай году” зрабіўся паэтычны зборнік “Маё невымаўля” Насты Кудасавай. За яе кнігу прагаласаваў 21 сябар журы. Пераможца атрымае прыз у памеры 1000 еўра ў эквіваленце па курсе Нацбанка. Агулам на перамогу прэтэндавалі 48 выданняў.

Наста Кудасава Кніга году

Сёлета ў журы ўвайшоў 81 чалавек, інфармацыю пра галасаванне кожнага з іх глядзіце на старонцы прэміі kniha.by. У журы прэміі маглі ўвайсці літаратары і літаратаркі, якія выдалі мастацкую, нон-фікшн альбо перакладную кнігу цягам апошніх 7 гадоў.

unnamed

Прэмія “Кніга году” заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Папярэднія пераможцы: Альгерд Бахарэвіч з кнігай “Дзеці Аліндаркі”, Антон Рудак з кнігай “Верхні горад”, Вольга Гапеева з кнігай “Сумны суп” і Людміла Рублеўская з кнігай “Авантуры студыёзуса Вырвіча”, Андрэй Хадановіч з кнігай “Нататкі таткі”.

Дызайн узнагароды: Ігар Юхневіч і Ян Карпаў
Выраб узнагароды: Ян Карпаў
Фота: Ян Карпаў
Загалоўнае фота з ФБ Андрэя Хадановіча

Глядзіце таксама:

“Кніга году 2016”: Вынікі чытацкага галасавання