Кніга Уладзімера Някляева трапіла ў фінал польскай прэміі Angelus

Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы Angelus абвясціла шорт-ліст з 7 фіналістаў 2016 года. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад рамана Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Спіс фіналістаў апублікаваў афіцыйны сайт прэміі. Сярод прэтэндэнтаў, акрамя беларуса Някляева, — Варуян Васганян, Мацей Гэн, Крыстына Сабаляўскайтэ, Крыстыян Тэадарэску, Альвідас Шляпікас, Анна Янка.

Імя пераможцы будзе агучана падчас традыцыйнай штогадовай урачыстасці 15 кастрычніка ў музычным тэатры “Capitol” у Вроцлаве. Узнагарода — 150 тысяч злотых (38,7 тыс. долараў ЗША) і статуэтка аўтарства Эвы Расана.

Раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” быў уганараваны Літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца ў 2013 годзе.

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org