«Кнігазбор» на Форуме выдаўцоў у Львове (фотарэпартаж)

На XXII Форуме выдаўцоў у Львоўскім палацы мастацтваў з 10 па 13 верасня мае свой стэнд і беларуская кніга. Як паказаў першы дзень, нашыя выданні выклікаюць цікавасць украінскіх чытачоў.

Выдавец Генадзь Вінярскі

Выдавецтва “Кнігазбор” прыехала на Форум з серыяй “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, паштоўкамі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама серыямі Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і “Каляровы ровар”.

Кнігараспаўсюднік Міраслаў Лазоўскі

Шукайце стэнд выдавецтва “Кнігазбор” на трэцім паверсе Палаца мастацтваў (г. Львоў, вул. Каперніка, 17, стэнд № 457).

Падрабязна з праграмай Форуму можна пазнаёміцца тут: bookforum.ua.

Фота прадастаўленыя выдавецтвам “Кнігазбор”

Прэсавая служба СБП