• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
25.06.2013 |

Коласаўскі ліцэй: 10 гадоў настальгіі

25 чэрвеня 2003 года, дзесяць гадоў таму, з’явілася пастанова Савета Міністраў РБ № 850. Згодна з ёй Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў ліквідаваны з мэтай “аптымізацыі сеткі агульнаадукацыйных устаноў”. Але ў гэты дзень менш за ўсё хочацца пафасу, як выказваючы абурэнне з гэтай нагоды, так і расказваючы пра значнасць НДГЛ для грамадства. Мэта іншая: праз невялікія гісторыі аднавіць вобраз таго ліцэя, па якім і праз дзесяцігоддзе адчуваеш настальгію. Паехалі!

 

Андрусь, Зміцер і Алесь

Ліцэй, які быў адзінай цалкам беларускамоўнай адукацыйнай ўстановай у рэспубліцы, уражваў з самага пачатку. Нездарма першае, што бачыў чалавек, які зайшоў у ліцэй, была шырокая лесвіца, якая, здаецца, вяла ў неба.

Калідоры школы, дзе я раней вучыўся, былі вузкія і досыць цёмныя, бо належнага асвятлення не хапала. Да столі, вядома, было далёка, але дзе-нідзе ніжэй ішлі тэхнічныя трубы. І самыя высокія хлопцы нашага класа лічылі асаблівым шыкам разбегчыся, скокнуць і дакрануцца да іх. Якая ж тут прастора і палёт фантазіі? У старым будынку з высокай столлю, дзе знаходзіўся ліцэй, было шмат паветра і прасторы. Увогуле ліцэй здзіўляў дэмакратычнасцю, прастатой адносін і адчуваннем свабоды.

Гэта быў нацыянальны беларускі свет, дзе чалавека называлі не Андрэй, Дзіма ці Саша, а, адпаведна, Андрусь, Зміцер і Алесь; дзе да выкладчыцы звярталіся не Наталля Васільеўна, а спадарыня Наталля; дзе да цябе звярталіся на “вы”. Свет, куды на сустрэчы ў гады майго навучання прыходзілі пісьменнікі Янка Брыль і Валянцін Тарас, а перакладчык Васіль Сёмуха праводзіў у нас некалькі заняткаў, прысвечаных творам, якія сам перакладаў: “Фаўсту” Гётэ і “Найвышэйшай песні Саламонавай” з Бібліі. Свет, дзе панавала беларускай культура і мова. Такая атмасфера не магла выклікаць нічога, акрамя захаплення.

Істотна, што НДГЛ быў уласцівы высокі адукацыйны ўзровень: каб зрабіцца ліцэістам, трэба было здаць уступныя іспыты. Лянівыя навучэнцы сапраўды былі, а вось дурныя, бадай, не сустракаліся. Нездарма НДГЛ разам з ліцэем БДУ лічыліся найлепшымі сярэднімі навучальнымі ўстановамі рэспублікі.

 

Як павіншаваць Хадановіча?

Адной з адметнасцей ліцэя былі арыгінальныя праграмы, якія далёка не заўсёды супадалі са школьнымі (усяго да 2003 года Міністэрства адукацыі зацвердзіла больш за 25 адпаведных дакументаў). Напрыклад, руская літаратура была аб’яднаная з замежнай у курс “Літаратура народаў свету”, прычым замежныя творы пры наяўнасці перакладу вывучалася па-беларуску. Такі прадмет выкладаўся ў 8-9 і 11 класах. А на працягу 10 класа ліцэісты слухалі арыгінальны курс “Сусветная мастацкая культура”, падчас якога знаёміліся з асноўнымі літаратурнымі творамі, помнікамі архітэктуры, жывапісу, скульптуры ад глыбокай старажытнасці да пачатку ХІХ стагоддзя.

На пачатку навучальнага года ў нашай групе змянілася некалькі выкладчыкаў, пакуль у аўдыторыі не з’явіўся Андрэй Хадановіч. Цяжка паверыць, але ў той час яго яшчэ мала хто ведаў. Нават асобныя ліцэісты, якія цікавіліся сучаснай літаратурай, з сумненнем у голасе запытвалі: “Гэта той паэт, што друкаваўся ў “Нашай ніве”?” Для аб’ектыўнасці біяграфіяй спадара Андрэя цікавіліся толькі асобныя ліцэісты. Для большасці ён заставаўся звычайным выкладчыкам.

Заняткі Хадановіча больш былі падобныя на лекцыі ва ўніверсітэце. Тым больш, што асноўным месцам працы спадара Андрэя тады быў філалагічны факультэт БДУ, дзе ён чытаў лекцыі па французскай літаратуры, якую сам паспяхова перакладаў. Выкладаў ён сапраўды цікава, змястоўна, і трэба было прымушаць сябе не проста слухаць, а штосьці пазначаць у канспекце, які, дарэчы, потым неаднаразова спатрэбіўся ўжо па-за сценамі ліцэя. Часам Хадановіч чытаў на лекцыях і свае вершы. Але, прызнацца, большае ўражанне пакінулі яго пераклады, якімі мы карысталіся, калі, напрыклад, праходзілі творчасць паэтаў Плеяды або Франсуа Віёна.

У дзень нараджэння Хадановіча некалькі ліцэістаў намалявалі плакат з віншаваннем і прымацавалі яго да дзвярэй аўдыторыі, дзе павінны былі праходзіць заняткі. Трапіць у аўдыторыю можна было толькі пасля таго, як знімеш і прачытаеш плакат. Тыя ж ліцэісты пакінулі на выкладчыцкім стале падарунак. Нацюрморт выглядаў наступным чынам: па баках — бутэлькі піва, у сярэдзіне — сушаная рыба. Хадановіч ўспрыняў жарт правільна і хутчэй за ўсё выкарыстаў падарунак па прызначэнню.

 

Чаму праз Вячорку закрыліся газеты?

Ліцэйскія газеты з’явіліся ў нашым жыцці неяк нечакана. Доўгі час гэтая сфера заставалася свабоднай. Зразумела, час ад часу на дошцы аб’яў з’яўляліся невялікія плакацікі (яны ў нечым нагадвалі газеты), у якіх кагосьці з ліцэістаў ці выкладчыкаў віншавалі з днём народзінаў ці перамогамі на конкурсах або алімпіядах.

У 2001-2002 гадах у ліцэі выдаваліся толькі рукапісныя газеты, якія звычайна займалі ўсё свабоднае месца каля раскладу. Іх плюсам была неабмежаванасць у выкарыстанні мастацкіх сродкаў. Такую газету не толькі чыталі, але і ўважліва разглядалі. Істотным мінусам была абмежаванасць накладу: у дзень выхаду нумара да яго было не падступіцца. Таму даводзілася чытаць такія выданні праз некалькі дзён, калі навучэнцы знаходзілі сабе іншыя заняткі. З’яўляліся такія выданні досыць неперыядычна: ведаю пра пяць нумароў газеты “Грайчык”, як мінімум два нумары “Ліцэйкі”, па адным нумары “Валянцінкі” і “Перапынку”.

З сакавіка 2002 года пачала выходзіць першая і адзіная друкаваная газета “Трыкутнік”. Яна хутка выцесніла з ліцэйскага “рынку” ўсе астатнія выданні, што спынілі свой выхад. Наклад “Трыкутніка”, галоўным рэдактарам якога з’яўляўся Франак Вячорка, стартаваў з лічбы 170, а з восьмага нумара выйшаў на канчатковую лічбу 299 (пры большым тыражы давялося б рэгістраваць газету).

Цікава, што восенню 2002 года газета правяла спецыяльнае анкетаванне сваіх чытачоў, якое паказала даволі цікавыя вынікі. 60% чытачоў “выказалася за тое, каб пакінуць той стыль газеты, але з невялікімі зменамі”, але сцвярджалі, што “галоўнымі хібамі зрабілася “аднабаковасць поглядаў”. Па шчырасці, суб’ектывізму ў “Трыкутніку” сапраўды хапала. Напрыклад, разглядаючы беларускамоўныя выданні, у газеце не знайшлі нічога лепшага, як напісаць, што перавыданне кнігі вядомага даследчыка і навукоўца Адама Мальдзіса “Як жылі нашы продкі ў ХVІІІ стагоддзі” характарызуецца “жудаснымі тлумачэннямі”, бо гэта, маўляў, “погляд савецкага гісторыка-філолага на беларускую гісторыю з далёкага 1982 года. Чытанка для людзей з моцным сэрцам”.

Зрэшты, аднабаковасць паглядаў, відаць, прызнавала нават сама рэдакцыя, але нічога перайначыць не магла. “Трыкутнік” трэба было ўспрымаць такім, якім ён быў. Нягледзячы на асобныя недахопы, газета зрабілася не проста сродкам інфармацыі для тагачасных ліцэістаў, а адной з галоўных крыніц па ліцэйскай гісторыі. Таму ніводны захоплены аматар мінулага НДГЛ не абміне яе старонак.

 

Як мячу не трапіць у машыну дырэктара?

Зрэшты, ліцэісты не толькі вучыліся, але і святкавалі. Але згадзіцеся, каго можна здзівіць апісаннем навагодняй вечарыны ці дня народзінаў? Зрэшты, у ліцэі існавала некалькі эксклюзіўных святаў, пра якіх варта расказаць.

Яшчэ да пачатку заняткаў, у першыя дні верасня, на прыродзе праходзіў Дзень здароўя. Раніцай выкладчыкі, ліцэісты і хлопцы асобных ліцэістак збіраліся на чыгуначным вакзале, з імпэтам захоплівалі месцы ў электрычцы, што ішла ў маладзечанскім кірунку, і ехалі да станцыі Зялёнае. На пачатку і пры канцы Дня ўсе збіраліся на традыцыйным шыхтаванні (у час апошняга пераможцам уручаліся дыпломы за перамогу на конкурсах), а падчас свята адбываліся спаборніцтвы: камандныя (напрыклад, футбол) і асабістыя (напрыклад, адной з іх нагадвала колішнюю тэлеперадачу “Цар гары”: трэба было ўзабрацца на гару, дакрануцца да ўскрайку травы, а потым як мага хутчэй спусціцца ўніз).

Цікава, што першае свята ў Зялёным, куды я трапіў, толькі паступіўшы ў ліцэй, ледзь не скончылася для мяне ганьбай: гуляючы ў футбол, зрабіў недакладны ўдар і… трапіў мячом у машыну Уладзіміра Коласа, дырэктара НДГЛ. Ці то “прабіў” не надта моцна, ці то проста пашанцавала, але пашкоджанняў аўто не атрымала. І ніякіх наступстваў той эпізод не меў. Хоць у першую секунду я падумаў: “Як хутка скончылася маё навучанне!” Цікава, як прарэагавала б на такі ўчынак дырэктар звычайнай школы, дзе я вучыўся да ліцэя?

Свая рамантыка існавала і ў святкаванні Дня святога Валянціна, які ў звычайнай школе не адзначаўся наогул. У той дзень амаль кожны пісаў і атрымліваў па ліцэйскай пошце тры-чатыры “валянцінкі” (іх аўтары не толькі прызнаваліся ў каханні, але і жадалі адно аднаму знайсці яго). Зразумела, загадзя да свята амаль ніхто не рыхтаваўся, таму звычайна ўсё рабілася ў апошні дзень. На перапынку або пасярод фізкультуры мы беглі ў “Цэнтральную кнігарню”, выбіралі на прылаўку патрэбныя паштоўкі і вярталіся ў ліцэй, трымаючы каштоўную здабычу. А потым прыдумвалі віншаванне, падпісвалі і адпраўлялі па ліцэйскай пошце ці ўручалі асабіста.

***

З часу закрыцця ліцэя мінула дзесяць гадоў. Можна спрачацца, у якой ступені сённяшні ліцэй, які дзейнічае неафіцыйна, мае адносіны да ранейшага НДГЛ. Мяркую, што гэта ўжо крыху іншая ўстанова, якая толькі часткова нагадвае ліцэй, што спыніў існаванне дзесяць год таму.

…У бельгійскага пісьменніка Марыса Метэрлінка ёсць феерыя “Сінія птушка”. Падчас дзеяння галоўныя героі, дзеці, прыходзяць у госці да сваіх памерлых сваякоў. І высвятляецца, што тыя толькі спяць, а як толькі пра іх згадваюць — адразу ж ажываюць. Думаю, у той час, калі хтосьці чытае гэтыя радкі, стары ліцэй жыве ў яго ўяўленні.

 

Дзяніс Марціновіч  для budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

Акцёры як літаратурныя героі

У літаратуры і тэатра шмат агульнага. Прынамсі, кожны пісьменнік пражывае жыцці сваіх герояў, як акцёр на сцэне......

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова

Гродзенскі гісторык Аляксандр Перагудаў адшукаў яшчэ адзін асобнік гравюры Цюнта. Гэта ўжо 13-ы, «а дакладней 12-ы з паловай»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову

Як за беларускую мову можна было трапіць за краты яшчэ да 2020 года, расказвае на сваёй старонцы ў Фэйсбук актывістка...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?
    Літаратура Беларусы свету
    Прах паэта Ігара Шклярэўскага пахаваны ў Магілёве
    Гісторыя
    50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    Музыка Асоба
    Беларуская рок-ліга назаўжды

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM