У судзе Цэнтральнага раёна Мінска скончыўся судовы працэс над палітзняволенай журналісткай і рэдактаркай «Новага Часу» Аксаны Колб, паведамляе тэлеграм-канал выдання.
Нагадаем, Аксану Колб затрымалі 20 красавіка. Група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі прыехала ў кватэру, дзе яна жыве. Яны паведамілі, што забіраюць нашу калегу на допыт у СК.
У выніку была заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
2.5 гады прысудзілі Аксане Колб з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Зараз Аксану вызваляюць.