Пра гэта афіцыйна паведаміла рэдкалегія расійскага выдання.
«Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску ЗАТ «БелКП-ПРЕСС». Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», — гаворыцца ў паведамленні.
Сайт «Камсамолкі» ў Беларусі быў заблакаваны 29 верасня паводле рашэння Мінінфарма.
Гэта адбылося пасля таго, як 28 верасня на сайце быў апублікаваны артыкул журналіста Генадзя Мажэйкі з у спамінамі былой аднакласніцы пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў сваёй кватэры ў Мінску.
1 кастрычніка Генадзь Мажэйка быў затрыманы. Пасля 72-гадзін ён па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай.