Увага, конкурс! Дашліце нам малюнак і выйграйце заплечнік! Дэдлайн – 1 ліпеня

Дарагія сябры, у вас ёсць магчымасць выйграць цудоўны заплечнік ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» і паштоўку ад Ганны Янкуты.


усе будзе.jpg

Распавядаем, якім чынам. Памятаеце казку пра Ката Шпрота і зніклы мышамабіль, якую мы чыталі ўчора? Дык вось! Вам трэба: 

  • намаляваць, якім вы ўяўляеце той самы мышамабіль;
  • даслаць фота малюнка з подпісам (імя, прозвішча мастака, населены пункт, у якім пражывае і ўзрост) на нашу скрыню: budzmahistory@gmail.com

 Калі ласка, у тэме ліста пазначайце «конкурс_2».

Пераможцу будзе абіраць Ганна Янкута — аўтарка казкі. Лісты з малюнкамі трэба даслаць да 1 ліпеня 2021 года. Вынікі конкурса будуць аб’яўленыя 15 ліпеня на чарговай сустрэчы ў творчай анлайн-прасторы PartyZonа.

Поспехаў!