Складзены шорт-ліст конкурсу дызайну ад “Будзьма!”. Абіраем пераможцу разам!

Шаноўныя сябры! А давайце разам вызначым, якімі цікавосткамі напоўніць нашыя крамы. Для гэтага кампанія “Будзьма!” запускае “народнае” галасаванне, каб вызначыць пераможцаў конкурсу на найлепшы дызайн!

Нядаўна мы абвясцілі конкурс эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку. Да разгляду прымаліся цікавыя, крэатыўныя і сучасныя ідэі, накіды, малюнкі і эскізы, якія можна рэалізаваць у выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках, нататніках і іншай візуальнай прадукцыі.

На наш конкурс была дасланая неверагодная колькасць заявак! Журы (а гэта дызайнер Анатоль Лазар, мастачка Дар'я Мандзік, вядомыя рэкламісты Зміцер Вайноўскі і Сяргей Скараход, каардынатаркі кампаніі “Будзьма!” Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская) працавала шмат, адабрала самыя вартыя з дасланых прац, і цяпер справа за вамі! Мы прапаноўваем вашай увазе 10 лепшых прынтоў, з якіх шляхам галасавання і будуць абраныя пераможцы:

01_Андрэй_Шнітуленка_42_1.jpg

1. Андрэй Шнітуленка. “Belarus”

02_Бел_дзяржархіў_навтэхн_дакументацыі06_1.jpg

2. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (Аляксандр Запартыка, Вераніка Мусвідас, Ганна Калтовіч). “Мінскач.Means кач"

03_Дзіна_Васілевіч_Ганна_Тарановіч46_4.jpg

3. Дзіна Васілевіч, Ганна Тарановіч. “Будзьма беларусамі! Гэта ў нашых мясцінах”

04_Андрэй_Касцюкевіч_17_2.jpg

4. Андрэй Касцюкевіч “1863. Я гаспадар”

05_Павел_Дарохін10_1.jpg


5. Павел Дарохін . “Two Storks” style”

06_Андрэй_Касцюкевіч_17_1.jpg

6. Андрэй Касцюкевіч “Articulorum Henrico Regi”

07_Алена_Макарава_23-1.jpg

7. Алена Макарава. “Лось”

08_Дзіна_Васілевіч_Ганна_Тарановіч_46_1.jpg

8. Дзіна Васілевіч, Ганна Тарановіч. “Будзьма беларусамі! Гэта ў нашых каранях”

09_Дзіна_Васілевіч_Ганна_Тарановіч46_2.jpg

9. Дзіна Васілевіч, Ганна Тарановіч. “Будзьма беларусамі! Гэта ў нашых жылах”

10_Агата_Данілава_ 09_1.jpg

10. Агата Данілава. “Ты хто?”


Галасаванка будзе цягнуцца 7 дзён да 23:59 11 ліпеня.

Вашым меркаваннем будуць вызначаныя 3 пераможцы (1, 2 і, адпаведна, 3 месца).

Першае месца. Дызайн, які набярэ найбольшую колькасць галасоў па выніках “народнага” галасавання, будзе рэалізаваны ў выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках або іншай візуальнай прадукцыі. Праца пераможцы абавязкова будзе ўзнагароджаная!

2-е і 3-е месцы. Аўтары дызайнаў, якія па выніках галасавання зоймуць другое і трэцяе месцы, атрымаюць адмысловую прапанову супрацы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Увага! Прагаласаваць можна толькі за адну выяву!

І няхай з вашай дапамогай пераможа найлепшы!