Конкурс гуртоў. Фэст "УЗАЕМНА!/UZAJEMNA!"

20.01.2020 Музыка

У межах беларускага музычнага фэста "УЗАЕМНА!/UZAJEMNA!", што пройдзе 02.02.2020г. у мінскім клубе Re:public праходзіць конкурс для гуртоў.

Узаемна+Жывёлак-8.jpg

На першы этап конкурса было даслана 39 заявак гуртоў:

ATESTA

ВОРОНА

TORTUGA

JOHNCONNOR

Адарвірог

Летуцень

Vodar

POST_FACTUM

UVAGA!

Кашлаты Вох

HOK-KEY

PARTIZANY

Dziki

Бан-Жвірба

Kolko

TLUSTA LUSTA

ТАРАС НА ПАРНАСЕ

ZANZIBAR

Sutokі

ДОМ Сувязі

Піліп Беспамыловы

Frozen Garden

SOULSIDES

LAUDANS

Chem

Нямiга

Ferris Wheel

es todo

lis_i_les

PunKrot

IMGNNN

Доктар Джокер

ADARKA

Skroź

ЗАКОН ГУКА

PyLai

PASSIVE VOICE

aXamit

MAUR

 

На другім этапе конкурса арганізатары, партнёры і эксперты атабралі 10 гуртоў:

1. Піліп БеспамылКовы

2. LAUDANS

3. MAUR

4. Ferris Wheel

5. Фармацыя ZANZIBAR

6. ATESTA

7. PyLai

8. Закон гука

9. aXamit

10. es todo

 

Партнёр фэста і конкурса Фонд "Вяртаньне".

Зараз у сацыяльных сетках ідзе галасаванне, якое будзе ўлічанае пры вызначэнні пераможцы, ці пераможцаў.

Нагадаем, што пераможца выступіць 2 лютага на фэсце УЗАЕМНА!, а таксама будзе аказаная падтрымка ў запісе новых песень і іншыя прызы.

Прагаласаваць можна на старонцах фестываля ў сацыяльных сетках

Галасаванне будзе праходзіць да 25 студзеня.

Апроч непасрэдна ўдзелу ў галасаванні арганізатары заклікаюць адзначаць гурты нумаром у каментарах і напісаць, чаму гэты гурт вам падабаецца і чаму менавіта ён павінны перамагчы!

Допісы ў каментарах будуць улічвацца дадаткова!

Віталь Супрановіч, арганізатар фестываля: "З вялікім задавальненнем мы азнаёміліся з творчасцю гуртоў. Вельмі прыемна, што нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы з'яўляюцца новыя цікавыя гурты, якія спяваюць на беларускай мове. Спадзяюся і нашым экспертам, якіх мы агучым пры вызначэнні пераможцаў, таксама было карысна і прыемна пазнаёміцца з новымі беларускімі гуртамі".