Конкурс ад «Будзьма!»: на лепшае пытанне рыцару!

Раім далучыцца да сённяшняга анлайну з інструктарам па гістарычным фехтаванні, Юрыем Усціновічам, бо вас чакаюць разнастайныя цікавосткі. У тым ліку конкурс на самае цікавае пытанне з нерэальна крутым прызам! Вам вельмі спадабаецца. Мы гарантуем! Пачатак у 19.30.

Падчас сустрэчы вы даведаецеся:

— што такое «шэрм» на шаблях;

— чаму меч — зброя не для ўсіх;

— чым бавілася шляхта за часамі ВКЛ.

«PartyZona» — гэта анлайн-прастора, дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.