Конкурсная праграма фэсту “Бардаўская восень 2009”

bardauskaja_vosen

Адбор на конкурсную праграму фэсту “Бардаўская восень” адбудзецца сёлета ў Мінску 27-га верасня ў 19:00 ва ўтульнай кавярні “Лісіная нара” (вул.Каліноўскага 32).

У гэты вечар свае творы прадставяць канкурсанты, найлепшыя з якіх возьмуць удзел у конкурснай праграме фестывалю “Бардаўская восень 2009” у Польшчы. Акрамя таго ў мінскім канцэрце “Бардаўскай восені” возмуць удзел і спецыяльна запрошаныя госці – малады, але ўжо традыцыйны для “Бардаўскай восені” гурт БОСАЕ СОНЦА і шырока вядомы па дзейнасці ў гуртах НРМ і Крамбамбуля ЛЯВОН ВОЛЬСКІ.

Уваход вольны!
тэл. 8 (029) 111 32 32, 8 (029) 508 04 83

Тэгі: