• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.04.2022 | Краіна

Што можна і што нельга ў беларускай турме, альбо беларускі тэатр абсурду

Грамадскі актывіст і вэб-дызайнер Глеб Койпіш зараз адбывае тэрмін на «хіміі» па палітычнаму артыкулу і піша на сваёй старонцы ў Facebook зацемкі аб сваім цяперашнім жыцці. Чарговы допіс прысвячаецца 1 красавіка і распавядае   пра турэмныя правілы. Такое прысвячэнне зусім не дарэмнае. Пачытайце, і вы зразумееце, што гэта сапраўдны сюр.


44157598_2025199307536995_44711936696254464_n.jpg

Першаму красавіка прысвячаецца.

З турэмнага.

Сушыць вопратку можна, але з 17 да 22. З 22 да 17 сушыць нельга, а потым зноў можна. Не ведаю, адкуль гэты пяцігадзінавы нарматыў, але вопратка яго ніколі не выконвала.

Сушыць вопратку на ложках нельга, таму трэба сушыць на вяроўках. Праносіць вяроўкі ў турму нельга, таму яе трэба плесці. Але плесці нельга, таму што паедзеш на кічу.

Матузочкі — нельга, але калі зрабіў у турме — можна. Але з імі на суд усё ж такі нельга.

Рэзаць ежу можна, але мець рэзку нельга: прыйдзе праверка і выкіне рэзку. Таму ўвечары прыйдзецца адчыніць тушонку і зрабіць новую.

Купляць і атрымліваць згушчонку і кансервы ў бляшанках можна, але мець нож для іх адкрыцця нельга. Таму ў хатах ўсталявалі шафы з вострымі металічнымі дзвярыма.

Адказваць на пытанне «Ці ёсць пытанні?» можна, але мець пытанні непажадана.

Хварэць нельга, таму што цябе сюды ніхто не клікаў.

Забаронена мець усё забароненае. Але не мець забароненае таксама забаронена, таму што не будзе што забараніць падчас шмону.

Глеба Койпіша асудзілі на два гады абмежавання волі па арт. 342 (арганізацыя або ўдзел у масавых закалотах). Яму 35 год, мае жонку і дзвух дзяцей, з’яўляецца стваральнікам студыі вэб-дызайну IQUADART, студыя ўваходзіць у топ 10 самых паспяховых у Беларусі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип