Кожны чацвер — творчы

19.02.2016 У краіне

Серыя “Творчы чацвер” пачалася тыдзень таму, 11 лютага. У зале “Музычнай гасцёўні” дзве ініцыятыўныя групы рабілі прэзентацыі пра тое, як варта адзначыць гадавіну надання Віцебску Магдэбургскага права, і як правесці вясновы маркет.

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва прымеркаваў серыю спатканняў да Года культуры. Да ўдзелу ў праекце“Творчы чацвер” былі запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных ўстановаў культуры, адукацыі і мастацтва, каб мець магчымасць разнастаіць сваю дзейнасць у супрацы з маладымі культурнымі дзеячамі. Дапамагаем, як можам, спатканням і мы — супольнасць Vitebsk4Me.

Падчас сустрэч, якія ад 11 лютага адбываюцца кожны чацвер, маладыя творчыя актывісты прэзентоўваюць свае задумы і праекты. На сустрэчы яны прыходзяць, бо шукаюць дапамогу дзяржаўных устаноў. Ідэя падобных спатканняў паўстала падчас Кірмаша моладзевых ініцыятыў “Горад для мяне”, зарганізаванага ў лістападзе 2015 года. Тады на агульным абмеркаванні была агучана пільная патрэба ў стварэнні падобнай платформы для супрацы.

Такім чынам, у Віцебску для ўсіх зацікаўленых паўстала ўнікальная магчымасць — за чатыры месяцы сустрэчаў пазнаёміцца з двума дзясяткамі маладых культурніцкіх ініцыятыў горада і ўключыць сваю ўстанову ў рэалізацыю самых цікавых праектаў.

Спатканні адбываюцца раз на тыдзень у чацвяргі ў Выставачнай зале ВЦСМ па адрасе пр-т Фрунзэ, 11 (“Музычная гасцёўня”). Пачатак у 17:00. 

Выхад на арганізатараў “ТЧ”: +375 212 61-74-55, +375 25 913-38-76 (Уладзімір).

E-mail: stvorym@gmail.com 

Суполка VK: https://vk.com/stvorym  

vitebsk4.me

Фота Міхаіла Цітова

Тэгі: