Увага-ўвага!!!
Усім студэнтам, у якіх ёсць не толькі тусоўкі, сесіі і студэнцкі білет, але і імкненне да справядлівасці, прысвячаецца.
Калі ты адчуваеш, што твае правы парушаюцца,
Калі цябе абурае тое, што чыніцца несправядлівасць,
І ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць,
МПГ “Студэнцкая Рада” запрашае ўсіх ахвотных актыўных студэнтаў узяць удзел у трэнінгах, якія скіраваныя на падвышэнне прававой культуры ў сферы правоў студэнтаў.
Мы запрашаем вас наведаць нашыя трэнінгі, дзе можна:
– даведацца, якія ў студэнта ёсць правы;
– зразумець, што значыць быць сапраўдным студэнтам;
– усвядоміць, чаму трэба змагацца з несправядлівасцю;
– разабрацца, як абараняць свае правы і правы іншых студэнтаў.
Цікава?
Першы трэнінг адбудзецца ўжо 7 лютага 2010 году ў Мінску.
Усё, што трэба зрабіць для ўдзелу ў трэнінгу, – гэта адказаць на наступныя пытанні і даслаць іх на электронную пошту treningi.studrada@gmail.com не пазней за 4 лютага (улучна):
1. Прозвішча, імя.
2. ВНУ, факультэт і курс.
3. Чаму ты жадаеш трапіць на трэнінг.
4. Хто, па тваім меркаванні, сапраўдны студэнт?
Ці тэлефануйце па тэл. арганізатарам: (+375 29) 221 06 97 (Аляксандра Дзікан),
(+375 29) 314 43 75 (Яўгенія Андраюк).
Адбор будзе праходзіць на конкурснай аснове пры папярэдняй гутарцы.
Таксама ты можаш патэлефанаваць нам у любы час па тых жа тэлефонах і задаць любое пытанне.