Краіна дзіўных адкрыццяў: Нацыянальнае агенцтва па турызме зняло сем відэаролікаў пра Беларусь

09.02.2022

Нацыянальнае агенцтва па турызме зняло сем відэаролікаў, якія прадстаўляюць турыстычны патэнцыял Беларусі ў цэлым і кожнай вобласці.



Вось што распавяла marketing.by Алена Яхімовіч, намеснік дырэктара, начальнік аддзела маркетынгу Нацыянальнага агенцтва па турызме:

«Калі раней нашы ролікі былі ў асноўным нацэленыя на замежных турыстаў, то гэтымі відэа мы хацелі паказаць прыгажосць нашай краіны, у першую чаргу, беларусам. Гэта была асноўная задача.

Мы вылучылі "разыначкі" у кожнай вобласці — прырода, архітэктура, ежа і г. д., каб грамадзяне ўбачылі, якая прыгожая наша Беларусь».


Відэа таксама будуць адаптаваны і перакладзены на ангельскую мову.

«Ужо цяпер мы ездзім з імі на міжнародныя выставы. Вось заўтра пачынаецца выстава ў Турцыі — будзем паказваць відэа як прыгожы фон — у нас ёсць зрэзаныя версіі без закадравага тэксту».


Аўтарамі відэаролікаў сталі Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў. Аб канцэпцыі серыі турыстычных відэа распавёў тэлевядучы, журналіст, рэжысёр і фатограф Алег Лукашэвіч:

«Перад намі стаяла задача паказаць усе рэгіёны Беларусі, і каб у гэтых роліках была прадстаўлена Беларусь не толькі для беларусаў, але і замежнага турыста. Таму былі выбраны помнікі, якія адлюстроўваюць унікальнасць нашай краіны — не менш за 10 аб’ектаў у кожным рэгіёне.

Для кожнай вобласці была прыдумана свая канцэпцыя. Для Віцебскай — паказаць некранутую прыроду, таму што там і балоты, і азёры. Гродзенская вобласць — унікальная архітэктура.

Візітоўкай Брэсцкай вобласці з’яўляецца Белавежская пушча, там шмат запаведных лясоў. Гомельская — гэта старажытныя традыцыі, таму што там адкрыта стаянка першабытнага чалавека, ёсць знакамітыя веткаўскія і няглюбскія ручнікі.

Магілёўская вобласць — гэта рэгіён гасцінных людзей. Мінскі рэгіён вырашылі паказаць праз тэму "краіны міру і згоды", таму што тут сканцэнтраваны асноўныя рэгійныя комплексы — сігагогі, мячэцi, цэрквы і касцёлы.


І калі ў шасці роліках ёсць закадравы тэкст, у якім расказваюцца значныя факты па тэме, то сёмае, агульнае відэа без тэксту за кадрам — там з дапамогай музыкі сканцэнтраваны самыя важныя аб’екты з кожнай вобласці, і яны разам прадстаўляюць Беларусь, як краіну незвычайных адкрыццяў».