У Кракаве адбудзецца вялікі сямейны пікнік «Letucień»

Беларуская дыяспара ў Кракаве чацвёрты год запар арганізоўвае вялікі Пікнік, цяпер з афіцыйнай назвай Letucień. Гэта сямейны фестываль беларускай культуры, поўны розных актыўнасцяў.


1 Кракаўскі пікнік 2022

Кракаўскі пікнік-2022. Фота прадастаўленае беларускай дыяспарай Кракава

Уваход на мерапрыемства вольны, яно адбудзецца 29 ліпеня ў парку Jordana.

Сёлета Пікнік займеў афіцыйную назву Letucień і свой унікальны дызайн, а яго арганізацыяй займаецца больш за 50 чалавек, усе цалкам валанцёры. Мэта фестывалю — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, каб умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць карысныя і яркія праекты.

2 Кракаўскі пікнік-2022

На Пікніку плануюцца:

1. Трохгадзінны канцэрт. Хэдлайнеры — Разбітае Сэрца Пацана (у 19:30). Таксама выступяць AnaMova і адна зорка-сюрпрыз

2. DJ-зона: Papa Bo Selektah, Korrrnej, Microfreeq, Pocket.rave, Xeenool, Ann Souldatava

3. Вялікая дзіцячая пляцоўка з гульнямі, конкурсамі, квестам, майстар-класамі па маляванню і арыгамі, тэатральным заняткам ад Маляваныча

4. Пляцоўка салідарнасці з палітзняволенымі разам з «Майстэрняй паштовак салідарнасці»

5. Спартыўныя актыўнасці — беларускія народныя танцы, валейбол, бадмінтон, ёга, інклюзіўны футбол ад Human Constanta

6. Адукацыйная пляцоўка: лекцыя пра акторскае мастацтва ад Аляксандра «Маляваныч» Ждановіча, лекцыя па псіхалогіі ад Наталлі Скібскай, размова з камандай «Новай Беларусі» пра лічбавую дзяржаву

7. Зона майстар-класаў — маляванне, пляценне, ігра на хангу

8. Фудтракі з халадніком, бургерамі, самаробнымі сырамі, гофрамі і рознымі напоямі

9. Кірмаш з прыкладна 40 беларускімі і ўкраінскімі майстрамі

10. Мерч у лімітаванай серыі

03 Кракаўскі пікнік 2022

Каманда Пікніка збірае грошы на яго арганізацыю: яны пойдуць на арэнду намётаў, сталоў і крэсел, арганізацыю санітарнай зоны, ганарары артыстам і выступоўцам, дзіцячым аніматарам, куплю матэрыялаў для мастацкіх майстар-класаў. На момант публікацыі беларусы ахвяравалі на Пікнік больш за восем тысячы злотых. Падтрымаць фестываль можна на сайце Zrzutka.pl, за ахваряванні прадугледжаны падарункі — ад стыкер-паку і цішоткі да праходу на афтэрпаці з арганізатарамі і выступоўцамі фестывалю.

04 Кракаўскі пікнік 2022

У мінулым годзе на Пікнік прыйшло да трох тысяч чалавек прыйшлі на Пікнік, дзе са сцэны выступалі Shuma і Dlina Volny, а на адукацыйнай пляцоўцы расказвалі пра нейрасеткі і беларускую сімволіку. Таксама на фестывалі гралі беларускія дзіджэі, адбываліся майстар-класы па пляценню і маляванню, а дзеці забаўляліся на вылучанай пляцоўцы з гульнямі і заняткамі.