Месца для «тых, хто хоча адчуць сябе хоць трошкі дома». У Цэнтры Варшавы адкрылася беларуская крама Vyraj

У цэнтры Варшавы, па адрасе алея Armii Ludowej 12 пачала працу беларуская крама Vyraj. Тут можна знайсці разнастайныя тавары з беларускім каларытам для сябе альбо ў падарунак: адзенне, кнігі, паштоўкі, упрыгожванні, бірулькі ды іншыя аксесуары.

wyraj.jpg

«Мы заўжды радыя сустрэць усіх, хто любіць Беларусь і хто хоча адчуць сябе хоць трошкі дома. Мы ікнемся стварыць месца, дзе кожны адчуе душэўны камфорт, цеплыню і пяшчоту, дзе „родныя словы, родныя рэчы, хлеб на стале, полымя ў печы...“», — пішуць стваральнікі крамы

Крама працуе штодня з 12:00 да 20:00. Даехаць проста: метро Politechnika (выйсце № 2), трамваі 4, 10, 16, 18 (Trasa Łazienkowska).