Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі. Разам з Кацярынай Ваданосавай разбіраемся гэтым разам, ці маюць расейцы права на Крым.
Крым — «рай на зямлі», які заўжды прыцягваў людзей. За тысячагоддзі гісторыі тут жылі і будавалі грэкі, готы, скіфы, італьянцы, татары, украінцы. Пасля 1783 году паўвыспа была заваяваная расіяй.
На што пайшлі расіяне, каб вычысціць Крым ад прадстаўнікоў карэнных нацыянальнасцей?
Калі і чаму з Крыму зніклі татары?
Ці маюць, урэшце, расіяне права на Крым?
Няпростая гісторыя паўвыспы за 10 хвілін. Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.