Супраць кіраўніцы гарадзенскага дзіцячага хоспіса распачалі чарговую крымінальную справу

Па інфармацыі праваабаронцаў на гэты раз Вольгу Вялічка абвінавачваюць па арт. 193-1 КК — нібыта з верасня 2021 па красавік 2022 года, ужо пасля ліквідацыі хоспісу, па рахунку арганізацыі былі праведзеныя каля 50 аперацый.


42.jpg

Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «незаконнае выкарыстанне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Пазней, на патрабаванне беларускіх сілавікоў, яе дадалі ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпал. У 2020 годзе Вялічка была сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, незалежнай назіральніцай. Восенню 2020 года разам з дзецьмі выехала з Беларусі.