• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2017 | Афіша Літаратура

Ктулху ў Беларусі: старт продажу зборніка Лаўкрафта

2 траўня ў 17.00 у кнігарні “Акадэмкніга” пачнецца продаж зборніка апавяданняў Г. Ф. Лаўкрафта “Кліч Ктулхту” па-беларуску. З 17-й да 20-й у кнігарні можна будзе набыць кнігу са зніжкай, узяць аўтографы ў перакладчыкаў Уладзіславы Гурыновіч і Алеся Кудраўцава і абмеркаваць з імі творчасць аўтара “міфаў Ктулху”. Адрас кнігарні: пр. Незалежнасці, 72.

Ктулху_KNIHARNIA

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. Перакладчыкі апавяданняў — Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў і Алесь Кудраўцаў. Мастачка — Кацярына Дубовік.

Змест кнігі:

Алхімік. Пераклаў Павел Донаў

Склеп. Пераклаў Павел Донаў

Палярыс. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Каты Ултара. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Ньярлатхатэп. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Чужаніца. Пераклаў Алесь Кудраўцаў

Музыка Эрыха Зана. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Што прыносіць поўня. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Герберт Уэст, рэаніматар. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Ганчак. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Стоены жах. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Пацукі ў сценах. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Фэст. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Кліч Ктулху. Пераклаў Павел Донаў

Натуршчык Пікмана. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Істота ў святле поўні. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Уладзіслава Гурыновіч — перакладчыца і пісьменніца, працуе з такімі жанрамі, як фэнтэзі, жахі, містыка. Асобныя яе пераклады можна прачытаць на сайце “ПрайдзіСвета”: http://prajdzisvet.org/persons/g/uladzislava-gurynovich.html.

Павел Донаў — перакладчык, які працуе з творамі розных жанраў. Сярод перакладзенага — апавяданні Г. К. Чэстэртана (зборнік “Злачынства, сэр!”), Дж. Конрада, Г. Ўэлса (зборнік “Вусцішны пакой”), О. Генры і  інш.

Алесь Кудраўцаў — перакладчык; шмат супрацоўнічаў з часопісам “Крыніца”, дзе надрукаваў па-беларуску творы А. Бірса, Р. Брэдберы, С. Кінга, С. Лема, І. Шоў, У. ле Гуін і інш.

Кніга “Кліч Ктулху” — першае выданне твораў Лаўкрафта па-беларуску і дванаццатае выданне з серыі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”. Раней у серыі выходзілі два зборнікі апавяданняў Дойла пра Шэрлака Холмса, “Знахар” Далэнгі-Мастовіча, “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Бюргера і Распэ, “Саламея” Ўайлда, “Казкі” Гаўфа і іншыя кнігі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип