Яўген Кучмейна прэзентаваў новы сінгл

27.07.2022 Музыка

Песня мае назву «Не грусти». Паслухаць можна па спасылцы.


photo_2022-07-26_20-45-08.jpg

Яўген Кучмейна — хлопец з Іўя, шматгранны гродзенскі музыка, чые выступы больш нагадваюць эмацыйны шаманскі перформанс. Яўген мае дачыненне да шмат якіх яскравых гродзенскіх гуртоў. Ягоны асабісты творчы праект «.K» — сапраўдная з’ява ў беларускім андэграўндзе, прасякнутая музычнымі ды гукавымі эксперыментамі і дзіўнаю, захапляльнай энергетыкаю.