«Куды і калі». У Лявона Вольскага выйшаў новы кліп

Лявон Вольскі выпусціў кліп на вельмі шчымлівую і кранальную песню пад назвай «Куды і калі». У кліпе Лявон Вольскі з’яўляецца на фоне розных гарадоў, у якія былі вымушаны эміграваць пасля 2020 года беларусы: Вільня, Варшава, Прага ды інш.


«Kudy i kali»

«У гэтым відэа мы наматлялі шмат кілямэтраў, зьмянілі шмат лякацыяў і нават перамяшчаліся ў часе. 90-я, 2000-я, 2020-ы — увесь гэты час мы ідзем да свабоды. Наш шлях няпросты і на ім шмат каго параскідала па ўсім сьвеце. Але мы абавязкова вернемся. Вось толькі, куды і калі?», — напісаў Лявон Вольскі.


Куды і калі

Мяккім пухнатым сняжком зацярушвае
Тое, што ўчора было непарушнае,
Тое, што сёння ляжыць у руінах
І жыве адна толькі ва ўспамінах.

Так было зразумела: няма перспектывы,
Але жылі ж мы не перспектывай адзінай,
Смешна сказаць: жылі мы Радзімай
І пад яе падбівалі пассівы-актывы.

Чаго мы хацелі, чаго мы шукалі?
БеларусьНафту, БеларусьКалій?
Кіраўніцтва справамі прэзідэнта,
Для якога жыццё Амэрта і Вэндэтта.

Не, толькі не гэта ці ня толькі гэта,
Цяпер зразумець ужо цяжка канкрэтна,
І вось мы мішкі гамі, ці рыбкі гурамі
Плывем у акварыуме побач з вамі.

У гэтым агні не гарыць, не гнее
Ні ўсмешка шакала і выскал гіены,
Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды і калі.

Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды і калі.

І вось патрыёты Гародня і Менска
Знайшлі сябе ў свеце новые мейсца,
Камусьці нязручна, камусьці балюча,
Камусьці ў вушы і ў вочы калюча.

Свет дзіўны, свет новы, замежныя мовы,
Жыллёвыя як-бы палепшыць умовы,
Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды і калі.

Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды і калі.

Легалізацыя, карта побыту,
Усё на свет уліліся нібыта.
Але штосьці шчэміць, і душыць і цісне
І хочацца ўпасці ў пажоўклае лісце.

І хочацца, але якая ўжо розніца?
Трэба адчысціць сябе ад карозіі,
Хай мы далёка ад роднай зямлі,
Але яны нас не парамаглі!

Першая ластаўка зорка ці свастыка,
Ёга-пілатэс, жаночая пластыка,
Я не паеду, ня будзе там шчасця,
Так мне казаў той, хто там застаўся.

Дзе недрыжачай рукою дзяды
З жыццяў выкрэсліваюць гады,
Год ці пятнаццаць, але сцеражыся,
Яны могуць выскрэсліць і цэлыя жыцці.

Раскідала выбухам нас па зямлі,
Як шмат мы хацелі, як мала змаглі.
Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды і калі.

Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды...

Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды...

Раскідала выбухам нас па зямлі,
Мы вернемся толькі куды і калі.