Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Монаспектакль, фартэпіянны канцэрт, майстар-класы, зімовы баль, прэзентацыя кнігі, гуканне вясны — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая...» у Мінску
Праграма створана па матэрыялах шматлікіх фальклорна-этнаграфічных экспедыцый у розныя раёны Беларусі! Падчас монаспекталя вы пачуеце больш за 40 народных песен, а таксама фрагменты старадаўніх замоў, якія прагучаць на інтуітыўным разуменні таго, як гэта маглі рабіць нашы продкі.
На сядзібе Янушкевічаў у Ракаве — новы цудоўны канцэрт. Таццяна Гаўрылава, Вольга Запольская і Арцём Курань граюць «Зімовы шлях» Шуберта.
Вы ведалі, што ў беларусаў ёсць патаемная мова? Гэта арнамент! На лекцыі раскрыюць сімволіку ўзораў і навучаць вас размаўляць, не гаворачы ні слова.
Тут будуць разбірацца ў асаблівасцях народных строяў з розных рэгіёнаў Беларусі. Вы пазнаёміцеся з традыцыйным кроем і спосабамі аздаблення вышыўкай, стужкамі і інш.
Рыхтуйце свае самыя святочныя строі, чаравікі, пальчаткі, вееры, пярсцёнкі ды завушнічкі. І вядома ж, рыхтуйце выкшталцоныя маскі. ⠀
У праграме: аповед пра традыцыі баляў беларускай шляхты, фуршэт і салодкі стол, майстар-клас: вучым паланэз, салонныя гульні для дзяцей і дарослых і інш. Завітвайце!
Гэты дакументальны спектакль распавядае гісторыю сям’і, пацярпелай ад рэпрэсій, што разгарнуліся пасля пратэстаў 2020-га.
Завітайце ў Старамейскі дом культуры (гэта ў самым цэнтры Варшавы) на творчую сустрэчу з музыкам ды паэтам Віктарам Сямашкам.
Абмяркуюць важнае пытаннечка: адкуль узяліся беларусы. Спікер — Віктар Якубаў, кандыдат гістарычных навук. Прыходзьце даведацца пра ўсё ды нясіце спадару Віктару пытаннечкі!
Калі вам таксама надакучыла зімовая непагадзь, далучайцеся да старадаўняга абраду. Па традыцыйным абрадавым абедзе будуць вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесці дoўгачаканую вясну на крылах. Падчас кульмінацыі свята пусцяць па хвалях паўнаводнага Гудзона саламяную ляльку (а з ёю і ўсе свае цёмныя думкі).
У праграме суцэльная моўная асалода: цікавыя факты пра беларускую мову, конкурсы і крыжаванкі, невялікая дыктовачка, парады па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы, размалёўкі і выразанкі для дзетак, і, канешне, цікавыя размовы і знаёмствы. То далучайцеся!
У апошні тыдзень перад Вялікім постам у розных рэгіёнах Беларусі традыцыйна пяклі бліны ды пірагі, вадзілі карагоды, гушкаліся на арэлях і спявалі масленічныя песні. То ўсё гэта і будуць рабіць падчас традыцыйнай беларускай Масленіцы ў садзе Скарынаўскай бібліятэкі. Прыносьце бліны і да бліноў – будзе вогнішча, спевы і вясёлая кампанія!
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.