Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Куратарская экскурсія, настолкі, калядная кухня, лекцыя, квэст, фемінісцкі фэст і інш. у гарадах Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


277.jpgКрыніца: obyektiv.press

Беларусь 

Мінск

Куратарская экскурсія па выставе «Меер Аксельрод. Успаміны пра Менск» у Мінску

266.jpg


У суботу, 3 снежня, у музеі Янкі Купалы апошні дзень працуе выстава «Меер Аксельрод. Успамін пра Менск» — і з гэтае нагоды па ёй ладзяць куратарскую экскурсію! Паспейце ж!

Творчасць Меера Аксельрода (1902–1970) належыць гісторыі яўрэйскага, беларускага і расійскага мастацтва. Свой творчы шлях мастак распачаў у Мінску і назаўсёды захаваў духоўную сувязь з радзімай.
Выстава нібы адчыняе дзверы ў горад, які ў час стварэння малюнкаў меў назву Менск на чатырох дзяржаўных мовах, сярод якіх была ідыш.

Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і экспануюцца ўпершыню.

Польшча

Варшава

Настолка «Назоўнікі» ў Варшаве

267.jpg

3 снежня ў Free Belarus center у Варшаве далучацца да беларускай глабальнай гульні-настолкі «Назоўнікі».

Гданьск

Наста Кудасава і Святлана Дземідовіч у Гданьску

275.jpg

Гэта супольны паэтычна-мастацкі праект беларусаў. Вас чакаюць Наста Кудасава з вершаванай праграмай і Святлана Дземідовіч з выставай графікі.  Жывое музычнае суправаджэнне падзеі – Яўген Барышнікаў. Прыходзьце! 

Кракаў

Калядная кухня і беларускія прысмакі! Беларускія вячоркі ў Кракаве

272.jpg

Будуць святочныя стравы і гульні, частаванкі сліжыкамі. Таксама можна будзе даведацца як прыгатаваць традыцыйнае макавае малако? Ну і канешне, знаёмствы ды стасункі па-беларуску!

Лодзь

Павел Усаў у Лодзі

269.jpg


Спадар Павел будзе чытаць лекцыю на тэму падзеяў ў Беларусі і іх аналіз.


Літва

Вільня

Квэст па Вільні

273.jpg

3 і 4 снежня ў Вільні пройдзе квэст па Старым горадзе. Заданні квэста створаны па кнізе Макса Фрая «Казкі старой Вільні».

Фемінісцкі фэст «Не вінаватая» ў Вільні

274.jpeg

Гэта адукацыйная і дабрачынная імпрэза, у межах якой пройдуць лекцыі, майстэрня, прэзентацыя кнігi, круглы стол, а таксама выступ дыджэе_к.

«Літоўцы ля мора Лапцевых» у Вільні

268.jpg

Падрабязней тут.

Чэхія

Опава


Сяргей Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі ў Опава

271.jpg

3 снежня ў Опава адбудзецца канцэрт знакамітых беларускіх музыкаў Сяргея Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. Завітвайце! Будзе цікава!

Латвія

Рыга

Угодкі Слуцкага паўстання ў Рызе

276.jpg

Беларусы Латвіі разам з Латвійскім таварыствам беларускай культуры «Сьвітанак» адзначаць 102-ю гадавіну Слуцкага паўстання. Падчас імпрэзы адбудзецца сустрэча з беларускімі, латышскімі, латгальскімі і ўкраінскімі артыстамі, пісьменнікамі і іншымі дзеячамі культуры, а таксама гістарычная віктарына, пераможцы якой атрымаюць цудоўныя прызы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Слонімшчыны

«Слава Воршы ўжо ня горша». Што паглядзець у легендарным беларускім горадзе?

7 цудаў Шаркаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.