• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.10.2022 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выставы, квэст, фотасафары ў гарадах Беларусі, спектакль і фотавыстава ў Варшаве, канцэрт у Вене — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


194.jpg
Крыніца: kupibonus.ru


Беларусь

Мінск

Зборніку «Спадчына» Янкі Купалы — 100 гадоў! Выстава ў Мінску

187.jpg

Вы пабачыце рукапісы Янкі Купалы, публікацыі ў перыёдыцы і асобнікі кнігі-юбіляра, лісты паэта ды іншыя артэфакты, звязаныя з выхадам зборніка.

Па якім мінскім адрасе жыў Янка Купала, якімі вуліцамі хадзіў на працу, каму пашчасціла атрымаць экскурсію па горадзе ад дзядзькі Янкі — будуць вам адказы на тыя ды многія іншыя пытаннечкі.

Галоўная ж разыначка выставы — прыжыццёвы сюжэтны партрэт Янкі Купалы, які стварыў у 1921 годзе Дзмітрый Полазаў да Першай мастацкай выставы ў Мінску.

Падрабязней тут.

Брэст

Квэст у берасцейскім Пятым форце

188.png



Вас чакае лінейны квэст з мноствам загадак, падчас якога вы пазнаёміцеся з гісторыяй Пятага форта ў падрабязнасцях

Падрабязней тут.

Гомель

Фотасафары «Дзікае Палессе» ў Нацпарку «Прыпяцкі»

189.png

Дзясяткі кіламетраў ашаламляльнай прыгажосці лакацый: велічная Прыпяць, поймавыя лугі і дубровы, шматлікія старыцы і азёры — усё ў вашым распараджэнні.

Увесь дзень удзельнікі будуць паляваць на ўнікальныя кадры карчоў, галінак, алеючых аленяў, якія равуць, павучкоў, птушак, прыгожых пейзажаў і здымаць відэа пра нацыянальны парк.

Падрабязней тут.

Польшча 

Кракаў

Гістарычны квэст «Шляхамі Францыска Скарыны» ў Кракаве

190.jpg

Узгадаць і натхніцца жыццёвым шляхам пана Францішка ў форме цікавага і пазнавальнага гістарычнага квэста запрашаюць усіх ахвотных.

Падрабязней тут.

Варшава

Прэм’ера «Рамантыкі» Міцкевіча ў Варшаве ад Купалаўцаў

191.jpg


Падрабязней тут.

Выстава-экспірыэнс «Я хачу дадому» ў Варшаве

192.jpg


Тут будуць фотказдымкі Мінска ад фатографаў, якія таксама не могуць вярнуцца дадому.

А яшчэ вы пачуеце гукі Мінска, зможаце паглядзець дакументальны фільм пра думкі беларусаў, якія хочуць дадому, і нават (калі захочаце) далучыцца да яго.

У бяспечнай прасторы вы зможаце дакрануцца да балючых ці заблакаваных успамінаў і пачуць, што вы не адны ў вашым болю.

Аўстрыя

Вена

Лявон Вольскі ў Вене

193.jpg


Легенда беларускага рок-н-ролу, канцлер айчыннай рок-сцэны, вялікі і вусцішны Лявон Вольскі грае вялікі электрычны канцэрт у Вене. А такое нельга прапусціць!

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

7 цудаў Пастаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»

«Слава Воршы ўжо ня горша». Што паглядзець у легендарным беларускім горадзе?

«Маленькі Парыж» і цудадзейныя «Паклонныя камяні». Маршрут на выходныя па Дзятлаўшчыне. Частка 4

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў

Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип