Куды схадзіць у Вільні. У лістападзе там адкрываецца выстава, на якой пакажуць сучаснае этнаадзенне і старадаўнія прыкрасы

31.10.2023 Мастацтва

Выстава «Прыгажосць традыцыі» пройдзе ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці з 3 па 12 лістапада. Экспазіцыя беларускіх строяў і прыкрасаў прымеркаваная да Дзядоў. Расказваем, што і калі пакажуць.


photo_2023-10-31_15-38-43.jpg

Што можна будзе ўбачыць

  • традыцыйныя беларускія строі і сучаснае этнаадзенне
  • старадаўнія ручнікі і ручнікі сучасныя з вышыўкай
  • самыя розныя паясы, торбачкі, хусткі, прыкрасы і многае другое

Таксама ў межах выставы вас чакае серыя лекцый і майстар-класаў.

Праграма выставы «Прыгажосць традыцыі»:

3.11, 18:30. Адкрыццё выставы.

7.11, 18:30. Лекцыя «Традыцыйны беларускі строй».

8.11, 18:30. Майстар-клас у Жаночым Клюбе «Ткацтва паясоў на бёрдзечку» (трэба мець пры сабе бёрда, але можна прыйсці і проста ў якасці слухача).

10.11, 18:30. Лекцыя і майстар-клас «Лялька-матанка» (усе матэрыялы выдаюцца на месцы).

11.11, з 15:00 да 17:00. Свята «Дзяды» (падрабязная праграма мерапрыемства будзе апублікаваная ў нашых сац.сетках пазней, асобна).

Бонус: сумесна з праектам «Слуцкі пояс для Вільні» рыхтуюцца яшчэ два адмысловыя майстар-класы, на якіх вы зможаце зрабіць сваімі рукамі рэч, натхнёную ўзорамі Слуцкіх паясоў:

29.10, 17:00: у тэхніцы бісернага ткацтва (усе матэрыялы выдадуць на месцы).

5.11, 17:00: у тэхніцы вышыўкі мастацкай гладдзю (для кожнага ўдзельніка будзе персанальна падрыхтаваны ўзор, таму патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя

Экспазіцыя будзе працаваць з 3 па 12 лістапада.

Чытайце яшчэ: Выйшла кніга пра стваральнікаў Слуцкіх паясоў