• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.11.2021 | Культура Гісторыя

Павел Каралёў: «Куфар старажытнасцяў» — гэта спроба ўратаваць спадчыну!

На працягу беларускай гісторыі вельмі шмат айчынных «памятак мінулага» было знішчана з-за нядбайнасці. Гісторык, экскурсавод і краязнаўца Павел Каралёў прыдумаў свой варыянт захавання гістарычнай памяці.


fza45f64ulo2wu6sno2grlyp3a7j2kkq.jpg

«Мы знаходзім беларускія старажытнасці, аддаем іх на рэстаўрацыю, а пасля ладзім выставы, каб як мага больш людзей магло здзівіцца помнікам, атрымаць уражанні ад гістарычных адметнасцях, — распавядае пра праект яго аўтар. — Гісторыю Беларусі лепш зразумець, калі ты непасрэдна дакранаешся да рэчаў, якімі карысталіся нашыя продкі».

Праект рэалізоўвацца ў гонар братоў Луцкевічаў, адных з лепшых збіральнікаў на нашых землях, людзей, якія прыклалі вялікія намаганні дзеля стварэння беларускай незалежнасці.

У калекцыю «Куфара старажытнасцяў» ўваходзяць старыя паштоўкі, фотаздымкі, квiткі і білеты (ёсць адзiн з подпiсам Тарашкевiча), аўтографы нашых класікаў.

Есць сярод рэдкіх прадметаў у праекце і татарскі кумган з Відзаў-Лаўчынскіх — гэта абрадавы посуд для амавення. Надзвычай рэдкі гістарычны прадмет для нашых земляў. На ім змешчана дата 1912 год. Вось такая своеасаблівая лямпа Аладзіна.


3nlzanklu2s95k0wtmmqnvn2cjhwr5j6.jpg

Асобнае месца займае ратаванне драўляных беларускiх абразоў. Многія з іх былі ў вельмі кепскім стане. Але з дапамогай неабыякавых беларусаў у праекце «Куфар старажытнасцяў» паўстала цэлая калекцыя, праведзена рэстаўрацыя твораў. І цяпер яна вандруе як перасоўная выстава «Нябёсная варта Беларусі». Адметна, што некаторыя абразы экспануюцца ў ліштвах (аканіцах), якія таксама атрымалася зберагчы і аднавіць.


k0f8gp1h75r71p65ol1l18tapf89gl95.jpg

Быў уратаваны і ўнікальны абраз XVIII стагоддзя, які за савецкім часам дзесяцігоддзі выкарыстоўваўся ў якасці дошак, забітых у сцяну звычайнай хаты. Цяпер гэта адна з самых важных «вернутых каштоўнасцей» праекта. Была праведзена рэстаўрацыя помніка і ён экспануецца на выставах.


4oestcc3imis9goi2kdvwtklja5opyc5.jpg

У калекцыi «Куфара старажытнасцяў» ёсць i самi куфары: вялiзныя драўляныя скрынi, якiя нашыя продкi выкарыстоўвалi як шафы, дзе захоўвалi рознае начынне, хатні «скарб».


cqmpko9gj4wchujorigbs4bgq1ekkdgm.jpg

Павел Каралёў знайшоў і сапраўдны скарб царскіх манет, які быў перададзены навукоўцам. Цяпер ён захоўваецца ў Інстытуце гісторыі Беларускай Акадэміі навук. Узнагароджанне Паўлу не было выплачана. Але ён не сумуе з гэтай нагоды, радуецца, што манеты і іншыя рэчы не зніклі, не паехалі «на сметнік», а зберагліся.


hvdsrvz59dqle049ydvz227avbbg2r42.jpg

Праект «Куфар старажытасцяў» — гэта заява, што нельга знішчаць сваю гісторыю. Як пісаў Уладзімір Караткевіч: «Варты жалю той, хто не ведае былога, і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучыні».

Запрашаем да супрацоўніцтва і агульнай працы дзеля ратавання беларускай спадчыны. Вы таксама можаце перадаць розныя рэчы (прадметы з гісторыяй) для захавання і папулярызацыі. Зберажом спадчыну разам! Далучайцеся да спраў праекта!

Запрашаем фундаратаў адукацыйных і культурніцкіх ініцыятыў падтрымаць праект «Куфар старажытнасцяў» Паўла Каралёва — гісторыка, экскурсавода, музейшчыка і краязнаўцы.

Пра праект

Музейны праект стараецца ўратаваць памяткі мінулага: старыя абразы, рэдкія кнігі, фотаздымкі — усё, што мае значэнне для беларускай гісторыі і культуры. Памяткі не проста выратоўваюцца, а пасля экспануюцца на выставах — для дарослых і дзяцей праводзяцца заняткі і лекцыі з паказам прадметаў старажытнасцяў. Ніхто з нас, беларусаў, не ўратуе спадчыну лепш. Далучайцеся да праекта «Куфар старажытнасцяў»!

Як падтрымаць праект?

стаць адным з фундараў праекта «Куфар старажытнасцяў» — за вашыя ахвяраванні будуць набытыя новыя рарытэты для праекта ці адрэстаўраваны набытыя раней;

перадаць ўласныя прадметы з гісторыяй для захвання і папулярызацыі;

прафінансаваць выпуск цыкла краязнаўчых артыкулаў Паўла Каралёва на партале «Планета Беларусь»;

прапанаваць свае варыянты падтрымкі праекта.

Падпісацца на Тэлеграм-канал праекта можна тут.

Кантакты каардынатараў праекта: +375 29 7762435 (Павел Каралёў), karaliou1982@gmail. com

Старонка у Фэйсбуку.

Старонка ў Інстаграм.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

Галубка з яго тэатральнымі «галубянятамі» абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу....

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип