Кулінарныя спрэчкі: чый боршч і як правільна гатаваць дранікі?

Юнэска унесла ўкраінскі боршч у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. І гэтым, можна сказаць, была пастаўленая кропка ў расейска-ўкраінскай спрэчцы на тэму «Чый боршч?». У беларусаў гучных кулінарных спрэчак з іншымі народамі не было. Але і некаторыя беларускія стравы прызнаныя нематэрыяльнай культурнай спадчынай Юнэска. Не паверыце, але гэта не дранікі, піша «Штодзень».


47.jpg
Фота: Etno.by

Падавалася, няўжо цэлыя народы могуць вясці вайну за стравы. Аказваецца, могуць. З нядаўняга: міністр культуры Украіны Олександр Ткачэнка напісаў у сваім фэйсбуку: «Перемога у війні за борщ — наша!». А пачалося ўсё пасля таго, як у красавіку прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава абвінаваціла Украіну ў тым, што там не хочуць дзяліцца рацэптам баршчу. Пытанне «Чый боршч» з’яўляецца такім жа трыгерам, як і пытанне «Чый Крым?».

Пакуль што самая папулярная дыскусія наконт беларускіх страваў адбываецца паміж самімі беларусамі. Задай у сацыяльных сетках пытанне, як правільна гатаваць дранікі — і атрымаеш кучу спрэчак і каментароў. Самае галоўнае пытанне вакол дранікаў: з мукой ці без. І яно зразумела. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры зафіксавала ажно 235 народных рэцэптаў страў з таркаванай бульбы.


Беларускім стравам пакуль не ўручаюцца міжнародныя сертыфікаты як, напрыклад, з пао цай (марынаваная капуста з кітайскай правінцыі Сычуань). Дарэчы, праз гэтую капусту нават дыпламатычныя спрэчкі былі паміж Кітаем і Паўднёвай Карэяй. Беларускасць дранікаў пакуль ніхто пад сумнеў не ставіць. Аднак акрамя дранікаў ёсць і іншыя стравы ў беларусаў, якія варта папулярызаваць у першую чаргу паміж самімі беларусамі. Грыбны квас (не блытаць з Лідскім), граматка, верашчака, пячысты, крамбамбуля, наліснікі, паляндвіца — пра ўсе гэтыя стравы варта памятаць, калі гаворка ідзе пра беларускія стравы.

48.jpg
Беларуская паляндвіца

Пакуль што некалькі беларускіх страваў увайшлі ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. Сярод якіх — масляны баран і аржаны хлеб з Глыбоцкага раёна Віцебшчыны, поразаўская «банкуха» — незвычайны галінасты пірог са Свіслацкага раёна. А масляны баран і аржаны хлеб прызнаныя нематэрыяльнай культурнай спадчынай Юнэска. А вось дранікі і бабка толькі збіраюцца ўключыць у спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці. Міністэрства культуры абаяцала ў бліжэйшы час уключыць стравы з таркаванай бульбы ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.


І ўсё-такі: дранікі з мукой ці без?

Усе рэцэпты з серыі «Гатуем з «Будзьма!» глядзіце тут.