• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2022 | Культура Грамадства Краіна

Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?

З нагоды ўнясення стравы ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны разгарэлася дыскусія сярод беларускіх інтэлектуалаў. Старшыня ліквідаванага Беларускага камітэта ICOMOS Сцяпан Стурэйка і гісторык Антон Астаповіч іранічна выказаліся з гэтай нагоды. Ім адказала заснавальніца Фонда «Культурная спадчына і сучаснасць» Ала Сташкевіч.


3cjojyyykqjtly9ky2vbkj5vcy9n9ug1.jpg

Сцяпан Стурэйка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: «Прабачце, людцы, не магу спыніцца рагатаць: Рада Мінкульта 13.05.2022 г. прыняла рашэнне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу "Стравы з таркавай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і інш.) - традыцыі прыгатавання і спажывання". Такі заканамерны фінал навуковай кар’еры аднаго генія беларускай этнаграфіі. Хаця… цяпер наўпросты шлях у акадэмікі!». 

Падобную думку агучыў і Антон Астаповіч: «Навукова-метадычная рада пры мінкульце надала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыі гатавання і спажывання страў з таркаванай бульбы - гэта дранікі, бабка і г.д. Цікава, зараз, калі я парушу гэтыя традыцыі, да мяне адміністратыўная прыляціць? А можа паяданне гэтых страў будзе кваліфікавацца, як знішчэнне каштоўнасці?

А ўвогуле, чаму яшчэ не надалі статус традыцыі спажывання чаркі ды шкваркі?».

Ала Сташкевіч ім адказвае: «Найперш, ці з’яўляецца факт надання стравам з таркаванай бульбы вульгарызацыяй палажэнняў Канвенцыі ЮНЕСКА 2003 г.? Вы будзеце здзіўлены, паважаныя Сцяпан Стурэйка, Антон Астаповіч і іншыя, але не, не з’яўляецца. У артыкуле 2 Канвенцыі даецца падрабязнае вызначэнне нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС), дзе ў прыватнасці адзначаецца, што гэта звычаі, формы выказвання і ўяўлення, а таксама веды і навыкі, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення і прызнаюцца іх носьбітамі (а менавіта — датычнымі да іх супольнасцямі, групамі і асобнымі людзьмі) маркерамі сваёй ідэнтычнасці.

Беларускія традыцыі гатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы адносяцца да традыцыйных ведаў і практык, звязаных з кулінарыяй. Што з імі не так? Чаму мы не можам аднесці іх да сваіх нацыянальных каштоўнасцей і ганарыцца імі, як, да прыкладу, Арменія ды яшчэ шэраг каўказскіх краін ганарацца сваім хлебам — лавашом, а французы — традыцыямі прыгатавання багета, Італія — мастацтвам неапалітанскіх піцыёла і традыцыяй прыгатавання ды ўжывання кавы, ці Кітай — чайнай традыцыяй.

Чытайце таксама: Дранікі і іншыя стравы з цёртай бульбы ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі

Вось Антон Астаповіч піша: «Нават з пункту гледжання храналогіі. бульба ў традыцыйную, у нашым выпадку ў сялянскую кухню, увайшла даволі позна, у друг. пал. — кан. 19 стст. А стравы з таркаванай кухні — гэта ўвогуле запазычанне. Германская традыцыя, якая прыйшла ў Беларусь праз жыдоў-ашкеназаў, а мы, беларусы, у іх запазычылі».

Кухня — гэта, я вам скажу, увогуле, гісторыя запазычанняў. А калі гэта адбылося, з пункту гледжання Канвенцыі 2003 г., — зусім не мае значэння. Галоўнае, прызнае ці не прызнае гэту з’яву сваёй пэўная супольнасць. Але ці ёсць такая супольнасць у дачыненні да практык з таркаванай бульбай? — пытанне, якое задае шэраг удзельнікаў дыскусіі, укладваючы ў паняцце «супольнасць» той самы сэнс, што і ў паняцце «грамада» (абшчына). Тым не менш, ЮНЕСКА зусім па-іншаму фармулюе гэты тэрмін. Паняцце «супольнасць» у сучасным сэнсе хутчэй паказвае на сацыяльную згуртаванасць, узаемадзеянне, прыналежнасць, блізкасць інтарэсаў. Супольнасці могуць быць звязаны разнастайным сацыяльным і культурным вопытам, сегментаваныя па розных крытэрыях — аб’ектыўных (этнічная прыналежнасць, мова, месцазнаходжанне, сацыяльныя сувязі) або суб’ектыўных (самаідэнтыфікацыя, салідарнасць). Удзел супольнасці ў ахове свайго НКС — гэта мабілізацыя яго членаў вакол спадчыны і здольнасць узяць адказнасць за яго. Аднак сучасныя супольнасці па сваёй прыродзе неаднародныя. У кожнай супольнасці прысутнічаюць розныя сацыяльныя пласты і сувязі. У супольнасці таксама існуюць прамыя носьбіты і практыкі, тыя, хто яго захоўвае і ўвесь час практыкуе, але ёсць і тыя, хто не з’яўляецца актыўнымі практыкамі, але з энтузіязмам падтрымлівае іх і з’яўляецца прапагандыстамі спадчыны.

Мы можам вылучыць лакальныя вясковыя супольнасці, якія блізкія да гістарычнага вызначэння гэтага паняцця, а можам гаварыць аб аб’яднаннях рамеснікаў, ці ў нацыянальным маштабе. Вось гэты маштаб, ці межы ўплыву гэтага маркера ідэнтычнасці ў дачыненні да НКС, таксама розны: у рамках адной лакацыі ці нават — нацыі і ў міжнацыянальным вымярэнні (мультынацыянальныя каштоўнасці).

Цяпер пра саму каштоўнасць з’явы — традыцыі прыгатавання і ўжывання таркаванай бульбы беларусамі. Прадстаўленая намінацыя (а яна ахоплівае ўсе рэгіёны Беларусі) адлюстроўвае менавіта каштоўнасныя характарыстыкі элемента спадчыны ці тое, што называецца «прадметам аховы», а менавіта: лакальныя асаблівасці рэцэптуры гэтай стравы, анаматалагічныя аспекты, семантыку, адлюстраваную ў мясцовым фальклоры, традыцыі ўжывання і г.д.

Не бачу падстаў, каб ганьбіць ініцыятыву мноства людзей і тым больш прафесійную экспертную ацэнку таго ж Т. А. Навагродскага і іншых надаць такой цікавай беларускай з’яве як стравы з таркаванай бульбы статус нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Мы ўсе гэту кулінарную традыцыю практыкуем, любім, ужываем з дзяцінства, чаму тады сумненні?

Ізноў жа, Антон Астаповіч, не трэба параўноўваць НКС з матэрыяльнай спадчынай. Гэта парадыгмальна розныя рэчы. НКС пастаянна змяняецца, эвалюцыянуе, яна не паддаецца кансервацыі, а ўстойлівае развіццё для яе з’яўляецца асноўным фактарам захавання».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Беларусы свету

40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці

40 дзён прайшло, як адышоў у лепшы свет Янка Запруднік, патрыярх беларускай дыяспары, доктар гісторыі, палітолаг,...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Краіна

У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара

Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна — у месцы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот

Пра гэта напісаў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. «Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку

«Біг-Біт» — лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку Музыка й паэта...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень
    Літаратура Беларуская мова Беларусы свету
    Кнігі беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі Angelus
    Грамадства
    Адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек адкрыюць пад Лідай. Як купка энтузіястаў ратуе тэхніку і дарогі
    Грамадства
    У Мінску пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі парку Горкага
    Культура Беларусы свету
    Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
    Грамадства Адукацыя
    ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек, па рускай мове — 43

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM