“Культура для моладзі ў малым горадзе: куды ідзём?” – высвятляем у Пружанах

25.11.2013

30 лістапада “Пружанскі палацык” стане пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна.

Што мясцовая культура можа прапанаваць моладзі? Што моладзь можа зрабіць для развіцця сваёй пружанскай культуры? Якія рэальныя культурніцкія патрэбы маюць маладыя жыхары горада? Якія інфраструктурныя магчымасці ёсць, каб іх задаволіць? – вось толькі некалькі пытанняў з тых, што будуць абмяркоўвацца на адкрытай дыскусіі, якая адбудзецца ў бліжэйшую суботу ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. У сустрэчы возьмуць удзел арганізатары культурніцкіх падзей і творчыя дзеячы горада.

Яскравай і дакладна заўважнай часткай падзеі ў “Палацыку” стане канцэрцік гурта RECHA (г. Мінск) на чале з выбітным маладым беларусам, музыкам, мастаком і зоркай тэлебачання Андрусём Такіндангам.

Даведкі па тэл.: (029) 313-98-60, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Брэсцкім рэгіёне Зміцер Назараў.

 

Месца: Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50.

Пачатак: 16:00

Уваход вольны!

 

Тэгі: ,