• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.06.2013 | Асоба Adnak!

Культура паляпшае жыццё: Круцейшы за Бруса Уіліса? Сяргей Скараход!

Сённяшні герой відэа з серыі “Культура паляпшае жыццё” — вядомы рэкламіст Сяргей Скараход, кіраўнік спецыялізаванага рэсурсу Marketing.by, суарганізатар Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Ad.nak!”. Услед за Віталём Гурковым і Юліяй Рудзіцкай Сяргей дзеліцца думкамі і назіраннямі. Пра што? Пра самае важнае — пра культуру, што вакол нас і ўнутры нас. А каб даказаць, што менавіта рэклама — рухавік культуры, у новым роліку Сяргей прадэманстраваў, чаму ён круцейшы за Бруса Уіліса. А дэдлайн Фестывалю “Ad.nak!” тым часам пераносіцца на 10 чэрвеня, таму пасля прагляду роліка ў вас яшчэ цэлы тыдзень, каб падаць сваю працу для ўдзелу ў ім.

Ролік не змясціў усіх Сяргеевых развагаў, якія многім блізкія, а яшчэ частцы дадуць падставы паразважаць: “Мы прывыклі скардзіцца на тое, што нас акружае: несправядлівыя сітуацыі, нецікавая праца, няякасныя рэчы, некультурныя людзі. Але чаму так адбываецца? Што трэба зрабіць, каб было па-іншаму? Пераехаць жыць за мяжу? Многія ўпэўненыя, што вось там “усё культурна і цывілізавана”. Я глыбока перакананы, што само сабой там цывілізавана не стала.

Я працую ў сферы, якая моцна мяняецца. І змяняецца дзякуючы тым людзям, якія шукаюць, спрабуюць, эксперыментуюць. Сёння нашы рэкламісты актыўна развіваюцца, сочаць за тым, што робяць іх калегі ва ўсім свеце, убіраюць усё самае інавацыйнае, спрабуюць быць на крок наперадзе беларускага часу. І я бачу, як паволі пачынае фармавацца наша ўласная рэкламна-камунікацыйная культура. Фармуецца, вядома ж, не сама: гэта ўсе людзі, іх унутраная культура — вось што рухае сферу маёй прафесійнай дзейнасці.

У маім свеце ўсё больш людзей, якія перастаюць быць замкнёнымі і няўпэўненымі ў сабе. Яны ўсё часцей ездзяць, маюць зносіны, атрымліваюць новы вопыт, расказваюць пра яго, выкарыстоўваюць у сваёй справе, робяцца шчаслівейшымі і больш паспяховымі. І гэтыя людзі (якія дзейнічаюць і рэалізуюць глабальныя праекты) залучаюць іншых людзей, паказваюць ім сваім прыкладам альтэрнатыву гібенню і разгубленасці. Змяняючыся да лепшага, мы не толькі павышаем сваю культуру, але і ўвесь свет вакол сябе робім больш прыгожым”.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип