• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.06.2023 | Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

У Лідскім РАУС на выхадных раптоўна памёр 37-гадовы паэт Дзмітрый Сарокін. Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі на 4 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, родным памерлага Мікалая Клімовіча агучылі прычыну смерці. Распавядаем апошнія навіны палітвязняў культуры.


27.jpg

29 траўня

Стала вядома, што пастара Аляксандра Зарэцкага паўторна арыштавалі на 15 сутак

Стала вядома, што 12 траўня пастара евангельскай царквы г. Новалукомль Аляксандра Зарэцкага арыштавалі на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацсетках.

Раней, 21 красавіка, ён ужо быў арыштаваны на той жа тэрмін па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

30 траўня

Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да калоніі

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд журналісту-фрылансеру і краязнаўцу Яўгену Меркісу. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Яўгену прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

«Экстрэмісцкія» песні

Улады прызналі «экстрэмісцкімі» песні «Пора», «Стражи галактики», «Ненависть» і «Вясна» жлобінскага гурта FaceOFF.

Нагадаем, на мінулым тыдні ўдзельнікаў гурта FaceOFF затрымалі, а пазней адправілі на суткі.

Затрыманы дырэктар маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэй Гусараў.

Стала вядомая дата суда над Настай Лойкай

Праваабаронцу Насту Лойку пачнуць судзіць 13 чэрвеня. Справу будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе.

Праваабаронцу затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

31 траўня

Ларыса Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА

Гомельскай журналістцы і краязнаўцы Ларысе Шчыраковай 30 траўня дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі, на якое хадзіў і яе шаснаццацігадовы сын Святаслаў.

Нагадаем, Ларысу затрымалі ў снежні 2022-га — супраць яе распачалі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

1 чэрвеня

Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на два гады «хатняй хіміі» асудзілі пісьменніцу Яну Цэглу паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Яна — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала журналісткай ў ЛіМе (Літаратура і мастацтва). Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва «Маскарад».

Алена Анісім выйшла на волю пасля 12 сутак арышту

Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і былая старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім адбыла адміністрацыйны арышт за «дробнае хуліганства» — нібыта яна ў РУУС Першамайскага раёна Мінска «крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала». За час арышту яе звольнілі з Акадэміі навук.

Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча

Сваякам памерлага ў зняволенні палітвязня паведамілі, што адбылася праверка па факце яго смерці 6 траўня ў віцебскай калоніі № 3. Родным памерлага было сказана пра тое, што вінаватых асобаў не выяўлена, а прычынай смерці — стаў стан здароўя Мікалая Клімовіча.

2 чэрвеня

У Мінску асудзілі навукоўца і прафсаюзнага актывіста Аляксандра Кандрацюка

Мінскі гарадскі суд абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук РБ, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку — тры з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 368 (абраза) і ч. 1 арт. 369 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН РБ 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю больш не выйшаў.

Стала вядома, што ў палітзняволенай Аксаны Зарэцкай быў нервовы зрыў

Па інфармацыі праваабаронцаў, трэнерка па этыкеце пасля абвяшчэння прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Праз нейкі час яе вярнулі на «Валадарку».

Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў калоніі на «лёгкую працу». Пра гэта паведаміў брат журналіста. Нагадаем, журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі.

Грэка-каталіцкаму святару Аляксандру Шаўцову дадалі 30 сутак арышту

Суд у Полацку асудзіў протапрэзбітара паводле артыкулаў 19.11 і 24.23 КаАП. Да папярэдняга прысуду дадалі 30 сутак і такім чынам святар правядзе за кратамі 45 дзён.

Гэта азначае, што Шайцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля найважнейшага фэсту Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.

Затрыманы гродзенскі фатограф Яўген Бузук

Яго абвінавачваюць у тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў дапамагаць бежанцам на польска-украінскую мяжу.

Памёр паэт Дзмітрый Сарокін

У Лідскім РАУС на выхадных раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

Прычына, па якой Дзмітрый Сарокін апынуўся ў РАУС, невядомая. Аднак, як распавёў знаёмы Дзмітрыя, сілавікі затрымлівалі яго раней і здымалі з ім відэа.

Прычына смерці Дзмітрыя невядомая. Пахаванне прызначана на аўторак.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип