Арганізацыям без рэгістрацыі забаранілі ладзіць культурна-масавыя мерапрыемствы

Папраўкі ў кодэкс аб Культуры былі прыняты 25 ліпеня 2022 года, паведамляе «Белта».


Эмблема_Міністэрства_культуры_РБ.jpg

У адпаведнасці з прынятымі зменамі пераразмяркоўваюцца паўнамоцтвы паміж Міністэрствам культуры і мясцовымі органамі ўлады па пытаннях выкарыстання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэгіянальнага значэння, спрашчаецца парадак правядзення на іх работ па бягучым рамонце.

Законам ўводзіцца абавязак атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства усімі арганізатарамі, акрамя фізічных асоб, якія праводзяць мерапрыемства для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (юбілеі, вяселля і гэтак далей).

Прадугледжваецца сістэма абавязковага ўключэння Міністэрствам культуры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у адпаведны рэестр. Правядзенне культурных мерапрыемстваў будзе магчыма толькі ўключанымі ў рэестр арганізатарамі.

У адпаведнасці з папраўкамі ў Кодэкс экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў дазваляецца толькі работнікам гэтых музеяў.

Чытайце па тэме калонку Алеся Кіркевіча:

Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры