«Культурная спадчына і супольнасці»: глядзіце міні-фільм, у якім моладзь і эксперты беларускіх супольнасцяў разважаюць пра тое, што трэба рабіць з культурнай спадчынай

Фільм падрыхтаваны па матэрыялах летняй школы «Культурная спадчына і будучыня» (Вільня, 11-16 ліпеня 2022 года) і апублікаваны ў сацыяльных сетках ICOMOS-Беларусь. 


1.jpg
Фота: spravafestival.by

Улетку 2022 года 35 удзельнікаў — экспертаў міжнароднага ІКАМОСа, даследчыкаў і прафесіяналаў спадчыны, актывістаў і неабыякавых маладых людзей, сабраліся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ў Вільні афлайн і анлайн, каб абмеркаваць будучыню сферы культурнай спадчыны. 

На працягу тыдня ўдзельнікі працавалі над тэмамі «Спадчына і супольнасці», «Спадчына і экалогія», «Спадчына і лічбавыя тэхналогіі», а таксама «Спадчына і новы дызайн». Задачай было зразумець як будзе развівацца сфера спадчыны ва ўмовах новага глабальнага парадку дня, і як неабходна дзейнічаць у Беларусі і рэгіёне, каб не толькі захаваць, але і выкарыстоўваць патэнцыял спадчыны на карысць грамадства. 

Першы фільм цыкла «Культурная спадчына і будучыня» прысвечаны тэме «Спадчына і супольнасці».