• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.07.2022 | Грамадства

За паўгады 10 дзеячаў культуры прызнаны «тэрарыстамі» і яшчэ 19 дзеячаў - «экстрэмістамі»

Такую статыстыку публікуе Беларускі ПЭН, які з кастрычніка 2019 года сістэматычна збірае звесткі пра парушэнні культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі.


100.png

За студзень — чэрвень 2022 года зафіксавана 699 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. 

Сярод іх:

529 парушэнняў у дачыненні да 332 дзеячаў культуры і асоб, чые культурныя правы былі парушаны;

111 парушэнняў у дачыненні да 96 арганізацый і супольнасцяў;

41 парушэнне ў дачыненні да аб’ектаў культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай мовы [на нацыянальным узроўні].

Таксама варта адзначыць наступнае:

19 дзеячаў культуры прызнаны «экстрэмістамі», 5 творчых ініцыятыў, медыя, у тым ліку з кантэнтам культурнай тэматыкі, прызнаны «экстрэмісцкімі фарміраваннямі», 10 дзеячаў культуры — «тэрарыстамі».

Зафіксаваны 37 парушэнняў права на ліставанне ў пенітэнцыярных установах рознага ўзроўню.

33 вобшукі праведзены ў дзеячаў культуры і юрыдычных асоб сферы культуры.

Выяўленне грамадскай пазіцыі творчага чалавека сёння падпадае пад артыкулы: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», «Распальванне варожасці», «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, або актыўны ўдзел у ім» і іншыя.

— Адна з адносна новых практык задушэння іншадумства, — адзначае ПЭН, — прымяненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства ў дачыненні да апанентаў рэжыму. Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць тэндэнцыю надзвычай шырокага тлумачэння ў Беларусі палажэнняў заканадаўства аб экстрэмізме з пачатку пратэстаў у жніўні 2020 года. На сёння правапрымяняльная практыка мэтанакіравана фармуецца такім чынам, што «экстрэмізм» у краіне — гэта ўдзел у мірных акцыях пратэсту, каментарый у сацыяльных сетках з асуджэннем гвалту, эмацыйнае выказванне ў адрас прадстаўніка ўлады і іншыя падобныя дзеянні.

71 суб’ект складае «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Такім чынам рэпрэсуюцца не толькі дзеячы культуры, але і культурніцкія арганізацыі.

Увесь спіс парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры можна ўбачыць тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM